Лебяда добрага Генрыха

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лебяда добрага Генрыха
Chenopodium bonus-henricus.JPG
Расліна з кветкамі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Chenopodium bonus-henricus L., 1753

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  122298
GRIN  t:10184
IPNI  164515-1
TPL  kew-2717173

Лебяда добрага Генрыха[3] (Chenopodium bonus-henricus) — шматгадовая травяністая расліна, від роду лебяда (Chenopodium) сямейства Аксамітнікавыя (Amaranthaceae). Раней уключалася ў сямейства Chenopodiaceae. Рудэральная расліна.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Травяністая шматсцябловая расліна вышынёй 15-60 см, пакрытая мучністым, часта клейкім, налётам. Сцеблы тоўстыя, малагалінастыя, шчыльна пакрыты лісцем.

Лісце на доўгіх хвосціках, 5-10 см у даўжыню, у ніжняй частцы расліны трохвугольна-коп'епадобнае або стрэлападобнае, у верхняй частцы — яйцападобна-ланцэтнае і ланцэтнае, суцэльнакрайняе, злёгку хвалістае.

Кветкі дробныя, дыяметрам 3-5 мм, зялёнага колеру, з пяццю пялёсткамі, утвараюць коласападобна-мяцёлчатыя суквецці.

Насенне чырванавата-зялёнае, 2-3 мм у дыяметры.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Вобласць натуральнага распаўсюджання пакрывае ўсю Еўропу, адкуль расліна была занесена ў многія іншыя рэгіёны свету, у тым ліку ў Амерыку. У Расіі сустракаецца толькі ў лясной зоне еўрапейскай часткі, рэдкая расліна; звычайна расце на смеццевых месцах і ўздоўж дарог, часам сярод пасеваў. На Беларусі вядома з наваколля прыпыначнага пункта Слабада Смалявіцкага раёна; расце каля платоў, на засмечаных мясцінах.

Сінонімы[правіць | правіць зыходнік]

Значэнне і прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

У Сярэдневяковай Еўропе расліна культывавалася як агароднінна, але была выцеснена агародным шпінатам (Spinacia oleracea), які быў завезены з Блізкага Усходу крыжакамі. З тых часоў у англійскай мове адна з назваў расліны — англ.: lincolnshire spinach (лінкальншырскі шпінат). Маладыя парасткі могуць замяніць спаржу (Asparagus officinalis). Суквецці могуць быць выкарыстаны для тушэння замест брокалі.

Расліна выкарыстоўвалася ў народнай медыцыне для лячэння скурных захворванняў, змяшчае жалеза і вітамін С і сапаніны. Лёгкі слабільны, процізапаленчы, проціглісны, антысептычны і абязбольвальны сродак.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 36. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 483. Chenopodium bonus-henricus L. — Марь цельнолистная // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во научных изданий КМК, Ин-т технологических исследований, 2003. — Т. 2. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 92. — ISBN 9-87317-128-9.
  • Траццякоў Дз. І. Лебяда // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. — Мн.: БелСЭ, 1984. С. 143-144.