Легітымізм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Легітымі́зм (ад лац.: legitimus, фр.: légitime, «законны») — палітычная тэорыя ў Заходняй Еўропе (пераважна ў Францыі), якая прызнае гістарычнае права дынастый на рашэнне асноўных прынцыпаў дзяржаўнага ладу.

Высунута Талейранам на Венскім кангрэсе ў мэтах абгрунтавання і абароны тэрытарыяльных інтарэсаў Францыі, якія складаліся ў захаванні межаў, якія існавалі на 1 студзеня 1792, і недапушчэнні тэрытарыяльнага пашырэння Прусіі.

Прынцып легітымізму не быў прыняты Венскім кангрэсам, бо ён супярэчыў анексіянісцкім планам Прусіі і Расіі.

Тэрмін «легітымізм» ужываецца таксама ў іншым значэнні: прыхільнасць «законнай» (легітымнай) старэйшай лініі дынастыі Бурбонаў у Францыі. Узнік і зацвердзіўся пасля Ліпеньскай рэвалюцыі 1830 года, у выніку якой на французскі прастол узыйшоў Луі Філіп Арлеанскі. Пасля згасання старэйшай лініі французскіх Бурбонаў у 1883 частка легітымістаў прызнала Арлеанскую дынастыю, але частка стала падтрымліваць прэтэнзіі на французскі прастол іспанскіх прынцаў з дому Бурбонаў; да 1939 карлістаў, а затым старэйшую лінію нашчадкаў Альфонса XIII. Сучасны легітымісцкі прэтэндэнт на французскі прастол — праўнук Альфонса Луіс, герцаг Кадыскі, якога яны завуць Людовікам XX.

У шырэйшым сэнсе легітымістам завуць усякага прыхільніка зрынутых манархій. Так у сучасным расійскім манархічным руху легітымістамі завуць прыхільнікаў аднаўлення Дынастыі Раманавых у асобе нашчадкаў т.зв. «Імператара ў выгнанні Кірыла I».

Зноскі