Лежневічы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Веска
Лежневічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Старшыня
Леанід Вітольдавіч Расейна
Колькасць двароў
140
Насельніцтва
332 чалавекі (1999)
Нацыянальны склад
палякі, беларусы
Канфесійны склад
католікі
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1595
Паштовы індэкс
231339
Аўтамабільны код
4
Лежневічы на карце Беларусі ±
Лежневічы (Беларусь)
Лежневічы
Лежневічы (Гродзенская вобласць)
Лежневічы

Ле́жневічы[1] (трансліт.: Liežnievičy, руск.: Лежневичи) — вёска ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Лелюкінскага сельсавета.

Ёсць сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, лясніцтва, магазін, пошта, дом быту. Праз вёску з 1969 года праходзіць аўтатраса «Мінск-Гродна»[2]. Могілкі знаходзяцца амаль у цэнтры вёскі. На могілках ёсць надмагіллі канца 19-га стагоддзя.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Час заснавання вёскі Лежневічы невядомы. У сярэдзіне XVII ст. сяло ў Дудскім старостве Ашмянскага павета Віленскага ваяводства. У 1665 г. уласнасць Гарбачэўскага, стольніка рэчыцкага, затым Валовіча, Замойскіх, Пацаў і інш. уладальнікаў. У 1789 г. належала Зяньковічам, 15 аселых гаспадарак, каля 6 валок зямлі. У сярэдзіне XIX — пачатку XX ст. вёска ў Лугамавіцкай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. 61 рэвізская душа, у складзе маёнтка Лугамавічы памешчыцы Мілеўскай. Калі ў вёсцы ў 1960-х праводзілі электрычнае святло, то пры капанні находзілі манеты 19-га стагоддзя расійскія і польскія грошы. Праз вёску праходзіў руска-нямецкі фронт у першай сусветнай вайне (1914-17). Да цяперашняга часу недалёка ад вёскі засталіся траншэі і акопы. У 1921 — 1939 гг. вёска ў Лугамавіцкай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. У 1921 г. 56 двароў, 265 жыхароў. Падчас знаходжання пад Польшчай дзеці з вёскі навучаліся ў польскай школе пры касцёле. Калі ў 1939-м прышлі саветы, то праз вёску адступалі войскі Арміі Польскай. Шмат зброі было выкінута з моста праз раку каля Лежневіч. 3 12.10.1940 г. вёска (89 двароў, 389 жыхароў) у Лаздунскім сельсавеце, з 16.7.1954 г. цэнтр Лежневіцкага сельсавета Юрацішкаўскага, з 20.1.1960 г. Іўеўскага раёнаў. Дзейнічаў смалакурны завод. У другой сусветнай вайне ў партызанах афіцыйна быў толькі адзін жыхар вёскі. Але шмат хто ўдзельнічаў у партызанскіх атрадах Арміі Краёвай. Дарэчы адна хата ў вёсцы спалена менавіта партызанамі. На франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся 16 жыхароў, трое з іх загінулі. Пасля вайны савецкай урадзе было адкрытае супраціўленне жыхароў, якія пайшлі ва ўзброеныя атрады Арміі Краёвай. Частка жыхароў была асуджана на вялікія прысуды. Адзін з іх Францішак Буяк, асуджаны быў у 1950-м на 25 гадоў. Калектывізацыя ў пасляваенныя гады была праведзена каля 1952 года. У Лежневічах калгас назвалі «17 верасня»[3].

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

  • Валерый Францавіч Буяк — нарадзіўся ў Лежневічах, скончыў тут 8 класаў. Вядомы экстрасенс i варажбіт, насчадак сваяго бацькі Францішка, каторы некась варажыў у весцы ўсім жадаючым. Удзельнік Бітвы экстрасенсаў на ТНТ. Таксама журналіст, бізнесмен i пісьменнік.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. [1] аварыя на трасе каля Лежневіч
  3. [2] Лежневічы, гісторыя

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]