Лейчыцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Лейчыцы
Lejčycy house.JPG
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Ілейчыцы; Клетчыцы
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 225
Аўтамабільны код
6
СААТА
7208804081
Лейчыцы на карце Беларусі ±
Лейчыцы (Беларусь)
Лейчыцы
Лейчыцы (Магілёўская вобласць)
Лейчыцы

Ле́йчыцы[1] (трансліт.: Liejčycy, руск.: Лейчицы) — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Бортнікаўскага сельсавета.

Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Вёска знаходзіцца за 18 км на ўсход ад горада Бабруйска, 10 км ад чыгуначнай станцыі «Цялуша» на лініі Бабруйск-Жлобін, пры аўтамабільнай дарозе Бабруйск-Рагачоў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле «старой рэвізіі» 1560 года сяло Ілейчыцы (іншая назва Клетчыцы) разам з сёламі  Валасовічы і Полькавічы абкладзены падаткам у 2½ службы. З 1566 года Ілейчыцы ў складзе Бабруйскай воласці Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага Рэчы Паспалітай. У 1621 годзе 6  двароў, уласнасць скарбу. Паводле інвентара 1639 года сельскагаспадарчыя землі сяла падзелены на 8 валок (1 валока каля 21 га зямлі), з якіх 5 пустыя. Ва ўласнасці сялян 12 валоў, 2 кані. У 2-й палове XVIII ст. сяло ў складзе маёнтка Дваранінавічы, уласнасць езуітаў. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай з 1793 года ў складзе Расійскай імперыі. У 1838 годзе ўласнасць памешчыкаў Прушаноўскіх. Паводле перапісу 1857 года 84 жыхароў славянскай мовы, у памешчыцкай уласнасці, прыход праваслаўнай Георгіеўскай царквы сяла Дваранінавічы, вёска пры ручаі Рынейка. Паводле перапісу 1897 года вёска ў складзе Бортнікаўскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1920 годзе адкрыта школа, у 1925 годзе ў школе 35 вучняў. У 1930 годзе арганізаваны калгас «імя А. І. Ягорава», мелася кузня.  23 вяскоўца загінула на фронце падчас Вялікай Айчынай вайны. У 1986 годзе 68 гаспадарак у складзе калгаса «імя Дзяржынскага», працуе клуб. 

Дынаміка развіцця[правіць | правіць зыходнік]

Паказчык 1838 1857 1897 1907 1917 1926 1959 1970 1986 1997 2007 2014
Колькасць двароў, адзінак няма

звестак

няма

звестак

32 44 46 68 няма

звестак

няма

звестак

68 55 45 34
Колькасць жыхароў, чалавек 55 84 224 290 340 274 248 250 155 100 81 59

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі. Магілёўская вобласць. кніга 1. Мн. Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі. 2008
  • Памяць. Бабруйскі раён. Мн. Беларуская Энцыклапедыя. 1998
  • Акты издаваемые Виленскою коммиссиею для разбора древних актов. Том XXV. Инвентари и разграничительные акты. Вильна. Типография Сыркина. 1898
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. Мн. Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі. 1986

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]