Ленкаранская нізіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ленкаранская нізіна размешчана на паўднёвым усходзе Каўказа, у Азербайджане, паміж Талышскімі гарамі і Каспійскім морам.

Шырыня 5-6 км на поўдні, 25-30 км на поўначы. Нізіна спадзіста нахілена да мора. Складзена з марскіх і рачных адкладаў, на ўсходзе забалочаная, шмат дробных азёр. Клімат субтрапічны. Зберагліся лясы з каштаналістага дубу, жалезнага дрэва, гледычый, вольхі. Раён вырошчвання субтрапічных культур (чай, рыс, тунг, тытунь, інжыр і інш.) і шаўкаводства. Каля ўзбярэжжа мора — Гызылагаджскі запаведнік з багатай фаўнай птушак.

На Ленкаранскай нізіне размешчаны гарады Ленкарань, Астара.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]