Лецяшын (Клецкі раён)
Вёска
Ляцешын
|
Лецяшы́н[1] (трансліт.: Lieciašyn, руск.: Летешин) — вёска ў Клецкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Красназвёздаўскага сельсавета. Знаходзіцца ў 13 км ад Клецка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Шляхецкая вёска вядомая з 18 стагоддзя.
У 1788 годзе ад Несялоўскіх гэты маёнтак купіў Францыск Чарноцкі (1757–1842), тады віцебскі падстолі, уласнік некалькіх іншых маёнткаў у былым Капыльска-Слуцкім княстве. З таго часу ажно да 1939 году была ўласнасцю Чарноцкіх. Пасля Францыска наступнымі ўласнікамі маёнтку былі: яго сын Караль Чарноцкі (1793–1870), сын Караля Густаў Чарноцкі (памёр у 1890) і сын Густава Стэфан Чарноцкі (1876 - 1941 хутчэй за ўсё ў Мінску ў вязніцы).
З 12 кастрычніка 1940 года вёска ў складзе Галавацкага сельсавета, з 24 жніўня 1960 года — у складзе Зубкаўскага сельсавета[2], з 22 верасня 1980 года — у складзе Гурнаўшчынскага сельсавета, з 8 снежня 1995 года па 28 мая 2013 года — у складзе Зубкаўскага сельсавета[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 2009 год — 56 чалавек
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Сядзіба Чарноцкіх — помнік архітэктуры канца XIX — пачатку XX стст.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Васіль Кендыш (1908—2003) — беларускі грамадскі і рэлігійны дзеяч. Нарадзіўся ў вёсцы Чарапы, якая ў 1968 годзе злілася з в. Лецяшын.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Лечашы́н
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Лецяшын (Клецкі раён) на сайце Глобус Беларусі (руск.)