Лешак Дунін-Баркоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лешак Дунін-Баркоўскі
польск.: Leszek Dunin-Borkowski
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні польск.: Aleksander Leszek Dunin-Borkowski
Дата нараджэння 11 студзеня 1811(1811-01-11)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 лістапада 1896(1896-11-30)[1] (85 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Дзеці Witold Franciszek Borkowski[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, палітык, землекарыстанне, публіцыст, літаратар, пісьменнік, anti-Ukrainian sentiment
Мова твораў польская
Грамадская дзейнасць
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алякса́ндр (Ле́шак) Фердынанд Ду́нін-Барко́ўскі[3] (польск.: Aleksander (Leszek) Dunin-Borkowski, 11 студзеня 1811, вёска Гарадок  (укр.), цяпер Залішчыцкі раён, Цярнопальская вобласць30 лістапада 1896, Львоў) — польскі публіцыст, палітычны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Герб графаў Дуніных-Баркоўскіх

Нарадзіўся ў багатай шляхецкай сям’і герба «Лебедзь». Атрымаў хатняе выхаванне. Пазней разам са старэйшым братам Юзафам навучаўся ў львоўскай гімназіі.

Даведаўшыся пра пачатак паўстання 1830—1831, браты накіраваліся ў Польшчу. Лешак прымаў удзел у паўстанні ў чыне падпаручніка, быў ад’ютантам генерала Яна Крукавецкага. У бітве пад Радамам быў паранены.

Пасля сканчэння паўстання пражываў у Караляўцы, дзе вывучаў санскрыт. Вярнуўшыся ў Львоў, распачаў актыўную літаратурную дзейнасць.

Падчас вясны народаў у 1848 годзе — адзін з кіраўнікоў львоўскага Нацыянальнага камітэта  (польск.), рэдактар ліста імператару Фердынанду I, у якім былі выкладзены патрабаванні палякаў[4]. Пасля сканчэння рэвалюцыі нейкі час пражываў у Дрэздэне і Познані.

З 1850 года зноў у Галіччыне, але цягам дзесяці гадоў не праяўляў грамадскай актыўнасці. Пасля прызнання аўтаноміі Галіччыны  (польск.) вярнуўся да публіцыстычнай і палітычнай дзейнасці. Дэпутат Галіцкага сойма  (польск.) (1861—1872). Ініцыятар стварэння і прэзідэнт (1867—1884) Кракаўскага таварыства заахвочвання мастакоў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісаў аповесці, публіцыстычныя артыкулы, перакладаў з некалькіх моў.

Найлепшай з прац стаў зборнік сатырычных фельетонаў «Parafiańszczyzna», першы з якіх апублікаваны 1 сакавіка 1843 ў «Часопісе парыжскіх мод»  (польск.). У 1843 годзе выдаў ва Уроцлаве I том «Parafiańszczyzny», у 1849 годзе ў Познані выйшаў II том. Кніга асуджала найвышэйшыя слаі галіцыйскага грамадства. Ужо пасля выхаду першага тому ў Галіччыне выбухнуў вялізны літаратурны скандал. Рэакцыя каталіцкага духавенства была настолькі рэзкаю, што ў другім томе Баркоўскі больш не закранаў «набожную» тэматыку.

Сярод іншых твораў: «Kozak», «Orły z Herburtów» (1838), «Niepowieści i nierozprawy» (1846), «Cymbalada» (1845, 1848)[5].

Увайшоў у гісторыю польска-ўкраінскіх і польска-расійскіх стасункаў сваім афарызмам (1861): «Niema Rusi — jest Moskwa i Polska!»[6][7][8][9][10][11]. Гэты афарызм лаканічна выказаў погляды той (даволі значнай) часткі еўрапейскай[12] і асабліва польскай інтэлігенцыі, якая «прымала як нешта цвёрда ўсталяванае» тэорыю[13][14][15] Францыска Духінскага і падзяляла яго погляды на неабходнасць адзінства «арыйскіх» Польшчы і Русі (Украіны) супраць «туранскай» Масквы (Масковіі).

Зноскі

  1. а б в г д http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/dunin-borkowski-aleksander-leszek/ Праверана 30 жніўня 2022.
  2. Степанович К. Л. Личаківський некрополь — 2006. — С. 66. — ISBN 978-966-8955-00-5
  3. Aleksander Leszek Ferdynand hr. Dunin-Borkowski z Borkowic h. Łabędź (польск.)
  4. Ф. И. Свистун. Прикарпатская Русь подъ владѣниемъ Австріи. Архівавана 19 верасня 2009. Часть первая. Львов, 1895. — Стр. 257—259.
  5. Borkowski Dunin Leszek (польск.)
  6. Jacek Kloczkowski. Jak rozwiązać spór polsko — ukraiński? (польск.)
  7. Ф. И. Свистун. Прикарпатская Русь подъ владѣниемъ Австріи. Часть вторая (1850—1895). Архівавана 19 верасня 2009. Львов, 1896. — Стр. 155.
  8. Іван Франко. Українська література в 1904 році Архівавана 21 лютага 2007. (укр.)
  9. Микола Легкий. Чотири маловідомі праці Івана Франка. Українське літературознавство. Зб. наук. праць, 2006, вип. 68, с. 366—399
  10. Иван Франко. Южнорусская литература (руск.)
  11. Дідицький Богдан (Феодосій) Андрійович (укр.)
  12. Н. Я. Данилевский. Россия и Европа.
  13. В. М—н. Духинский (Франциск). (ЭСБЭ) (руск.)
  14. Іван Лисяк-Рудницький. Францішек Духінський та його вплив на українську політичну думку Архівавана 21 мая 2011. (укр.)
  15. Ф. И. Свистун. Прикарпатская Русь подъ владѣниемъ Австріи. Часть вторая (1850—1895). Архівавана 19 верасня 2009. Львов, 1896. — Стр. 105

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]