Леў Львовіч Чайлытка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леў Львовіч Чайлытка
Нараджэнне 15 жніўня 1938(1938-08-15)
Смерць 1997
Адукацыя
Дзейнасць будаўнік
Месца працы
Узнагароды

Леў Льво́віч Чайлы́тка (15 жніўня 1938, Усурыйск, Прыморскі край, РСФСР — 1997) — Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь (1993).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1966 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. У 1963—1974 гадах — майстар, прараб, старшы прараб, начальнік участку, намеснік галоўнага будаўніка, начальнік мантажнага раёна №3, намеснік начальніка Домабудаўнічага камбіната №1. У 1974—1987 гадах — начальнік Домабудаўнічага камбіната №3. З 1988 па 1997 год — кіраўнік Мінскага вытворчага аб’яднання індустрыяльнага домабудавання імя 50-годдзя СССР (МВАІД, руск.: МПОИД). У лютым 1991 года перайменаванае ў Мінскае арэнднае прадпрыемства індустрыяльнага домабудавання (МАПІД) «Мінскжылбуд». Дадаў істотны ўнёсак у развіццё індустрыяльнага домабудавання.

Удзельнік ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС[1], дэпутат Мінскага гарадскога савета, дэлегат XXVII з'езду кампартыі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Юбілейны медаль «За руплівую працу. Ва ўшанаванне 100-годдзя з дню нараджэння У. І. Леніна» (1970). Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1986). Ганаровае званне «Заслужаны будаўнік Рэспублікі Беларусь» (1993[2]).

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

Адна з вуліц у цэнтры мікрараёна Сухарава названая імем Л. Л. Чайлыткі. На доме № 1 па гэтай вуліцы ўсталяваная мемарыяльная дошка з надпісам «Улица названа в честь заслуженного строителя Республики Беларусь Льва Львовича Чайлытко»[1].

Зноскі

  1. а б Чайлытко Лев Львович (1938-1997) (руск.). «Их именами названы улицы». Адміністрацыя Фрунзенскага раёна Мінску. Праверана 28 жніўня 2010.
  2. Награды предприятия (руск.). Будаўнічае прадпрыемства «МАПІД». Праверана 28 жніўня 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]