Леў Сямёнавіч Паеўскі
| Леў Сямёнавіч Паеўскі | |
|---|---|
| руск.: Лев Семёнович Паевский | |
| Дата нараджэння | 19 верасня 1850 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1912[1] ці 1919 |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Дзеці | Мелхіседэк |
| Род дзейнасці | дыякан, гісторык, праваслаўны святар |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Член у | |
Леў Сямёнавіч Паеўскі (1850—1919) — беларускі гісторык. Бацька мітрапаліта Мелхіседэка[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Люблінскую духоўную семінарыю. Служыў святаром у прыходах Холмска-Варшаўскай, потым Гродзенскай праваслаўнай епархіі: у с. Шчытнікі Брэсцкага павета, г. Слоніме, мястэчку Каменец-Літоўскі і інш[2].
Арганізатар т.зв. рухомых школ (штодзень у новай хаце), якія ў 1870—1880-я гады набылі папулярнасць сярод сялян. Удзельнік 7-га Маскоўскага (1890), 9-га Віленскага (1893) і 10-га Рыжскага (1896) археалагічных з’ездаў. 3 1903 года член Гродзенскага губернскага статыстычнага камітэта[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Даследаваў царкоўную гісторыю 18—19 стст., гісторыю гарадоў і мястэчак Беларусі, пытанні археалогіі. Аўтар прац, змешчаных у перыядычных царкоўных і свецкіх выданнях Гродна, Вільні, Холма, Масквы («Пра цэрквы Брэсцкай капітулы ў пачатку другой паловы 18 ст.», 1887; «Пра цэрквы старажытнай Брэсцкай епархіі, якія ўваходзілі ў склад Мельніцкага благачыння ў 1775 г.», 1892; «Старажытнае паданне аб Жыровіцах і аб цудатворным абразе Жыровіцкай божай маці», 1897; «Горад Брэст-Літоўскі і яго старажытныя храмы», 1894)[2].
Зноскі
- 1 2 https://web.archive.org/web/20150121145232/http://www.bk-brest.by/ru/48/history/1181/
- 1 2 3 4 Паеўскі Леў Сямёнавіч // Рэлігія і царква на Беларусі : Энцыкл. давед. / Рэдкал.: Пашкоў Г. П. (гал.рэд.) і інш.; Маст. Глекаў А. А.. — Мн.: БелЭн, 2001. — 365 с. — ISBN 985-11-0220-2.
- ↑ Саюз беларускага праваслаўнага духавенства // Рэлігія і царква на Беларусі : Энцыкл. давед. / Рэдкал.: Пашкоў Г. П. (гал.рэд.) і інш.; Маст. Глекаў А. А.. — Мн.: БелЭн, 2001. — 365 с. — ISBN 985-11-0220-2.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Чарапіца В. М. Са скарбніцы кніжных паліц (Нарысы пра аўтографы даследчыкаў гісторыі Беларусі ў канцы XIX — пачатку XX ст.). Мн., 1994.
- Паеўскі Леў Сямёнавіч // Рэлігія і царква на Беларусі : Энцыкл. давед. / Рэдкал.: Пашкоў Г. П. (гал.рэд.) і інш.; Маст. Глекаў А. А.. — Мн.: БелЭн, 2001. — 365 с. — ISBN 985-11-0220-2.