Каардынаты: секунды даўгаты >= 60

Ле-Сент

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Астравы Ле-Сент
У параметры «Нацыянальная назва» парушаны сінтаксіс: яго дакладнае запаўненне: «код мовы/назва/код другой мовы/назва». Калі ласка, выпраўце гэтую памылку!
Les Saintes vues avion.jpg
Выгляд з паветра
Характарыстыкі
Колькасць астравоў
Найбуйнейшы востраўвостраў Тэр-дэ-Бас 
Агульная плошча12,8 км²
Насельніцтва2 862 чал. (2008)
Шчыльнасць насельніцтва223,59 чал./км²
Размяшчэнне
Каардынаты: секунды даўгаты >= 60
АрхіпелагМалыя Антыльскія астравы
АкваторыяКарыбскае мора
Ле-Сент (Гвадэлупа)
Астравы Ле-Сент
Астравы Ле-Сент
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Астравы Ле-Сент (фр.: Îles des Saintes) — група астравоў у складзе архіпелага Малыя Антыльскія астравы. Уваходзіць у французскі заморскі дэпартамент Гвадэлупа. Плошча астравоў - 1 434 км². Насельніцтва - 2 862 чал. (2008 г.)

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Астравы Ле-Сент размешчаны прыкладна ў 10 км на поўдзень ад вострава Гвадэлупа. Уяўляюць сабою невялікі архіпелаг з 9 астравоў і скал вулканічнага паходжання. Толькі 2 з іх населены. Плошча самага вялікага вострава Тэр-дэ-Бас не перавышае 7,58 км². Большасць астравоў узгорыстая. На буйных астравах ёсць невялікія пясчаныя пляжы.

Клімат трапічны вільготны. Сярэдняя тэмпература стабільна на працягу года і вагаецца ад 24,99 °C у лютым да 26,8 °C у верасні. Найбольш вільготны месяц — верасень (сярэдняя колькасць ападкаў — 387 мм). Самы сухі месяц — люты (153 мм). Архіпелаг знаходзіцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў.

Астравы Ле-Сент знакаміты сваёй адносна добра захаванай прыродай, пераважна флорай.

Гісторыя і традыцыі[правіць | правіць зыходнік]

Хрыстафор Калумб адкрыў астравы 4 лістапада 1493 г. у дзень усіх святых, адкуль і паходзіць назва архіпелага.

З сяр. XVII ст. на Ле-Сент сяліліся брэтонцы і нармандцы, якія займаліся пераважна рыбалоўствам і гандлем. Большасць сучасных жыхароў — крэолы, нашчадкі першапасяленцаў і афрыканскіх рабоў. На астравах захаваўся традыцыйны лад жыцця. Ле-Сент знакаміты сваёй кулінарыяй, а таксама рамёствамі. Галоўная галіна эканомікі — турызм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]