Лонна (заказнік)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лонна
Размяшчэнне Беларусь
Плошча 443,07
Дата заснавання 1979, 2007
physical
Лонна
Лонна

Біялагічны заказнік «Лонна» — заказнік рэспубліканскага значэння размешчаны на тэрыторыі Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Быў утвораны пастановай Савета Міністраў БССР ад 16 жніўня 1979 года № 252 і пераўтвораны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2007 года № 1833.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Заказнік-журавіннік створаны ў 1979 годзе для захавання і рацыянальнага выкарыстання каштоўных лесабалотных экалагічных сістэм, месцаў росту журавін на балотным масіве «Лонніца», жывёл і раслін, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Плошча заказніка 443,07 га.

Тэрыторыя заказніка прадстаўлена плоскабугрыстымі і хвалістымі азёрна-ледавіковымі ландшафтамі з саснякамі, бярэзнікамі і балотамі. Балотны масіў размешчаны на тарфяным радовішчы Лонніца. У цэнтральнай частцы заказніка знаходзіцца возера Лонна.

Лясы займаюць каля 80 % агульнай плошчы ўгоддзяў. Глебы тарфяна-балотныя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя. У складзе балотнай расліннасці пераважаюць хваёва-кустарнічкава-сфагнавыя асацыяцыі з пашырэннем журавін. Флору заказніка прадстаўляюць больш за 180 відаў сасудзістых раслін. З рэдкіх відаў тут расце марошка прысадзістая і журавіны дробнаплодныя. Расце шмат гаспадарча-каштоўных раслін: журавіны, брусніцы, ажына, чарніцы, маліны. На мінеральных участках растуць хвоя, бяроза, вольха, елка[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лонна // Ахоўныя прыродныя тэрыторыі і помнікі прыроды Беларусі / рэд.-склад.: В. К. Мазоўка, Н. М. Сямашка. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 74.
  • Лонно // Заповедные территории Беларуси / сост. П. И. Лобанок. — Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. — С. 212—213.
  • Лонна // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 9 : Кулібін-Малаіта. — С. 344.
  • Лонна // Особо охраняемые природные территории Витебской области = Асабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі Віцебскай вобласці = Specially protected natural territories of the Vitebsk region : [информационный сборник] / [сост. Г. Горланов]. — [Б. м.] : [Б. и.], [Б. г.]. — С. 6.
  • Лобанок, П. И. Лонно / П. И. Лобанок // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [і інш.] — Мінск : БелЭн, 2007. — Т. 4 : Картография-Миноговые. — С. 543.
  • Эколого-биологические особенности морошки приземистой в клюквенном заказнике «Лонно» / В. Е. Волчков [и др.] // Охраняемые природные территории и объекты Белорусского Поозерья: современное состояние, перспективы развития : тезисы докладов Международной научно-практической конференции. Витебск, 25-27 ноября 1997 г. / гл. ред. А. М. Дорофеев. — Витебск : ВГУ, 1997. — С. 59-61.