Лотаць
Выгляд
| Лотаць | |||||||||||||||||||
| Лотаць балотная (Caltha palustris) — тыпавы від роду Лотаць | |||||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
|
Caltha L., 1753 | |||||||||||||||||||
| Сінонімы | |||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||
Лотаць[1][2] (Cáltha) — род кветкавых раслін сямейства Казяльцовыя (Ranunculaceae).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовыя травы з тоўстым, уверсе галінастым, прыўзнятым сцяблом. Лісце чаранковае або сядзячае, суцэльнае, сэрца- або ныркападобнае, чаргаванае. Кветкі жоўтыя ці белыя з простым пяцічленным калякветнікам, з шматлікімі тычынкамі і песцікамі ў шчыткападобных суквеццях. Плод — шматлістоўка.
Пашырэнне
[правіць | правіць зыходнік]
Налічваецца каля 90[2] відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Амерыцы і Аўстраліі. На тэрыторыі Беларусі трапляецца толькі лотаць балотная (Caltha palustris)[3]; трапляецца на забалочаных лугах, у алешніках, вадзе.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Лекавыя, фітанцыдныя і дэкаратыўныя расліны. Некаторыя віды ядавітыя.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 28. — 160 с. — 2 350 экз.
- 1 2 БелЭн 1999.
- ↑ Растения Беларуси(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 24 студзеня 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лотаць // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 350. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Калужница — род Caltha: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Caltha (Калужница) // ИАС «ООПТ России» (руск.)