Перайсці да зместу

Лотаць балотная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лотаць балотная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Caltha palustris L., 1753

Сінонімы
Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  18454
NCBI  3449
EOL  596646
IPNI  42867-2
TPL  kew-2693856

Лотаць балотная[3] (Caltha palustris) — шматгадовая травяністая расліна сямейства казяльцовых.

Народныя назвы: лота[4], нюнькі, латацень[5][6], лопух, лотаць[7][8][9], жоўты кураслеп, казялец, лапушок, мядзведжая лапка[5][10].

Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Прыбярэжна-водная расліна вышынёй 15—60 см, з гронкападобным коранем. Сцябло патоўшчанае, пустое ўсярэдзіне, уверсе галінастае. Лісце суцэльнае, бліскучае, гародчатае: ніжняе — сэрцападобнае, чаранковае; верхняе — ныркападобнае, сядзячае. Кветкі буйныя, ярка-жоўтыя, бліскучыя, адіночныя, з простым вяночкападобным калякветнікам з 5 лісцікаў. Плод — шматлістоўка (5—12 лістовак сядзяць на плоскім кветаложы).

Пашырана ва ўмераным клімаце Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Расце на забалочаных лугах, у алешніках, канавах, на берагах вадаёмаў, іншы раз у вадзе. Цвіце у красавіку-маі.

Лекавая (процізапаленчы і болепатальны сродак) і фітанцыдная расліна.

Усе час­ткі рас­ліны сла­ба яда­ві­тыя (утрымліваюцца алкалоіды берберын і протэанемалін). Адвараныя і ма­рынаваныя не­рас­пушчаныя кветкавыя пупышкі выкарыстоўваюць як харчовую прыправу, што выклікае апетыт.

  1. Flora of North America
  2. GRIN
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  5. а б Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  8. Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870
  9. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929
  10. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  • Лотаць // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 209. — 588 с., іл. — 10 000 экз.