Перайсці да зместу

Лужа (Крупскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Лужа
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 2 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Аўтамабільны код
5
СААТА
6230820051
Лужа на карце Беларусі ±
Лужа (Крупскі раён) (Беларусь)
Лужа (Крупскі раён)
Лужа (Крупскі раён) (Мінская вобласць)
Лужа (Крупскі раён)

Лу́жа[1] (трансліт.: Luža, руск.: Лужа) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ігрушкаўскага сельсавета.

Паводле пісьмовых звестак вядома з 1596 года.

У 1772 годзе ўласнасць Сапегаў, 13 двароў, у 1778 г. належала маёнтку Шчаўры Ануфрыя Рашкоўскага, 24 «дымы». Пра назву вёскі існуе паданне: святара царквы жыхары папрасілі асвяціць вёску, але нечым не ўгадзілі яму, тады святар быццам бы сказаў ім: «Быць вам пры лужы». У вайну 1812 г. вёска разбурана французамі. У 1885 годзе ў складзе Бобрскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. У 1909 годзе — 47 двароў, 158 жыхароў.

Пасля ўсталявання Савецкай улады ў складзе Малажаберыцкага сельсавета Крупскага раёна. У 1930-я гады жыхары вёсак Лужа і Актавія аб’ядналіся ў калгас «Шлях сацыялізму». У 1941 годзе — 40 двароў, 130 жыхароў.

На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 18 чалавек.

Пасля вайны калгас адноўлены, з 1950 года вёска ў складзе калгаса «Усход», са студзеня 1960 г. — калгаса «Гігант», з 1961 г. — саўгаса «Грушаўскі», потым — калгаса «Стараселле». З 1973 г. вёска ў складзе Ігрушкаўскага сельсавета[2] Крупскага раёна Мінскай вобласці.

На 01.01.1998 года — 4 гаспадаркі, 7 жыхароў.

Летам 2023 года сельсавет знёс апошнія не жылыя дамы і гаспадарчыя будынкі ў вёсцы. Тым самым часам з дарогі прыбралі знакі з назвай на ўездзе і выездзе з былога паселішча.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).