Ігрушкаўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ігрушкаўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Крупскі раён
Уключае 20 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Ігрушка
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 700
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Ігру́шкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крупскага раёна Мінскай вобласці Беларусь. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Ігрушка.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Ігрушкаўскі (Ігрушацкі, Ігрушаўскі) сельсавет у складзе Крупскага раёна Барысаўскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі, з 18 чэрвеня 1927 года — у складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Крупскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Мінскай вобласці. 5 мая 1962 года ў склад сельсавета з Халопеніцкага сельсавета пералічаны 8 населеных пунктаў (вёскі Актавія, Батуры, Ваўкавыск, Гута, Кругліца, Пярэсіка, Старая Пярэсіка і Узнацк), з Крупскага сельсавета — вёска Каменка[1]. 28 ліпеня 1966 года ў склад Жаберыцкага сельсавета перададзена вёска Актавія[2]. 31 сакавіка 1977 года ў склад сельсавета з Жаберыцкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Актавія, Лашанцы, Лужа, Радзіца і Стараселле), у склад Крупскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (вёскі Асінаўка, Барсучына, Буда, Ляды, Ротань, Скарадзіца і Студзёнка)[3]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Нацкага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Вострава, Дубешня, Кладзі і пасёлак Лянок)[4]. 20 верасня 2021 года скасавана вёска Батуры[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 1700 чалавек[6], з іх 94,0 % — беларусы, 4,9 % — рускія, 0,4 % — украінцы[7].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 26 (1146).
  3. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
  4. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  5. Решение Крупского районного Совета депутатов от 20 сентября 2021 г. № 181 Об упразднении сельских населенных пунктов Крупского района Минской области
  6. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 8, кн. 2. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2011. — 464 с.: іл. ISBN 978-985-11-0554-6. С. 334