Лука Роткавіч
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
5 ліпеня 1988[1] (36 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Чарнагорыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 177 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Лука Роткавіч (сербск.: Лука Ротковић / Luka Rotković; нар. 5 ліпеня 1988, Цітаград, цяпер Падгорыца) — чарнагорскі футбаліст, нападнік.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў за чарнагорскія клубы «Петравац», «Будучнаст», «Младаст» і «Морнар». У першай палове 2014 года гуляў у Ізраілі за «Макабі» з Петах-Тыквы, але не замацаваўся ў складзе і вярнуўся на радзіму. Сезон 2015 правёў у складзе казахстанскага «Акжэтпеса», з 13 галамі заняў другі радок у спісе найлепшых бамбардзіраў чэмпіянату Казахстана 2015.
У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у беларускае «Дынама» з Мінска, у сакавіку падпісаў кантракт з клубам[2]. 24 красавіка 2016 года забіў свой першы гол за «Дынама», калі на другой дададзенай хвіліне зраўняў лік у матчы з БАТЭ (3:3). Пазней замацаваўся ў складзе мінчан, да лета забіў 6 галоў у чэмпіянаце. У ліпені 2016 года, пасля таго як каманду ўзначаліў Сяргей Бароўскі, страціў месца ў складзе і стаў зрэдку з’яўляцца на полі, а пазней перастаў трапляць нават на лаўку запасных. Па заканчэнні сезона ў снежні 2016 года пакінуў «Дынама»[3].
У студзені 2017 года падпісаў трохгадовы кантракт з паўднёвакарэйскім клубам «Ансан Грынерс»[4], аднак ужо ў ліпені таго ж года пакінуў яго. У верасні 2018 года, правёўшы больш за год без каманды, зноў апынуўся ў Беларусі і далучыўся да мінскага «Промня», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[5]. У складзе «Промня» згуляў у пяці матчах (з іх у чатырох выхадзіў на замену), адзначыўся голам у браму мінскага «Дынама». З лістапада перастаў з’яўляцца на полі. У снежні 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Прамень»[6].
У кастрычніку 2019 года далучыўся да клуба «Абахані Лімітэд» з Бангладэш, аднак ужо ў лістападзе перабраўся ў іншы клуб з гэтай краіны — «Бангладэш Паліс»[7], дзе гуляў да лета 2020 года, пасля чаго завяршыў прафесійную кар’еру[8].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Срэбраны прызёр чэмпіянату Чарнагорыі: 2010/11
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2016
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Luka Rotkovic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Vijesti.me: Лука Роткович подписал контракт с минским "Динамо" (руск.). football.by (2 сакавіка 2016). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Роткович и Мунир покинули минское "Динамо" (руск.). football.by (7 снежня 2016). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Лука Роткович продолжит карьеру в Южной Корее (руск.). football.by (5 студзеня 2017). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ "Луч" сообщил о подписании контракта с Лукой Ротковичем (руск.). football.by (13 верасня 2018). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Роткович, Иванов и Премудров покинули "Луч" (руск.). football.by (12 снежня 2018). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ Экс-форвард минского "Динамо" менее, чем за месяц, сменил два клуба в Бангладеше (руск.). football.by (21 лістапада 2019). Праверана 22 сакавіка 2024.
- ↑ "ЖЕЛАЮ УДАЧИ ЧЕРНОГОРИИ, НО НИКОГДА НЕ БУДУ ГОВОРИТЬ ПЛОХО О БЕЛАРУСИ". ЛУКА РОТКОВИЧ О ПРЕДСТОЯЩЕМ МАТЧЕ СБОРНЫХ И ЛЮБВИ К МИНСКОМУ "ДИНАМО" (руск.). pressball.by (19 сакавіка 2024). Праверана 22 сакавіка 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 5 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Падгорыцы
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Чарнагорыі
- Ігракі ФК Петравац
- Ігракі ФК Будучнаст Падгорыца
- Ігракі ФК Цітаград
- Ігракі ФК Морнар
- Ігракі ФК Макабі Петах-Тыква
- Ігракі ФК Акжэтпес
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Ансан Грынерс
- Ігракі ФК Прамень Мінск
- Ігракі ФК Абахані Лімітэд Чытагонг
- Ігракі ФК Бангладэш Паліс