Сяргей Уладзіміравіч Бароўскі
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Сяргей Уладзіміравіч Бароўскі | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
29 студзеня 1956[1][2] (68 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
СССР Беларусь |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 175 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 71 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Іслач | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер-кансультант | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сяргей Бароўскі (нар. 29 студзеня 1956, Мінск) — беларускі савецкі футбаліст (абаронца) і футбольны трэнер.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец мінскай СДЮШАР-5. З 1972 года выступаў за дубль мінскага «Дынама», у 1974 годзе стаў іграком асноўнага складу і выступаў у складзе «Дынама» да 1987 года. Усяго ў чэмпіянаце правёў 400 матчаў, з іх 270 у вышэйшай лізе. У 1982 годзе разам з клубам стаў чэмпіёнам СССР. У 1984—1985 гадах быў капітанам каманды.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 1981—1985 гадах выступаў за нацыянальную зборную СССР. Быў адным з асноўных абаронцаў зборнай. У 1982 годзе ўдзельнічаў у чэмпіянаце свету ў Іспаніі.
Трэнерская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 1989 годзе пачаў трэнерскую кар’еру, прыняўшы прапанову ўзначаліць новаствораны маладзечанскі «Металург». У 1991 годзе прывёў гэты клуб да перамогі ў апошнім чэмпіянаце БССР. Пазней узначальваў маладзечанскі клуб у незалежнай Беларусі.
У 1994 годзе ўзначаліў нацыянальную зборную краіны. Пад кіраўніцтвам Бароўскага зборная атрымала адну з найвядомейшых перамог — у 1995 годзе над зборнай Нідэрландаў (1:0). У 1997—1999 працаваў у клубах Латвіі і Малдовы, пасля чаго другі раз узначаліў зборную. Падчас другога кіраўніцтва Бароўскага зборная пацярпела адно з найцяжэйшых паражэнняў — у 2000 годзе ад Андоры (0:2).
З 2000 працаваў трэнерам у розных беларускіх клубах, таксама ў Літве і Украіне.
У другой палове 2007 года быў спартыўным дырэктарам мінскага «Дынама», а са жніўня 2009 года узначаліў мінскі СКВІЧ, які выступаў у Першай лізе. Па выніках сезона 2010 СКВІЧ пад кіраўніцтвам Бароўскага атрымаў права на стыкавыя матчы за месца ў Вышэйшай лізе, але саступіў жодзінскаму «Тарпеда».
У канцы 2010 года стаў галоўным трэнерам «Віцебска». У чэмпіянаце 2011 клуб ішоў у сярэдзіне табліцы, але ў жніўні 2011 года Бароўскі са скандалам пакідае пасаду галоўнага трэнера, абвінаваціўшы кіраўніцтва клуба ў неспрыяльных умовах. У выніку «Віцебск» па заканчэнні сезона 2011 пакінуў Вышэйшую лігу.
У 2012 годзе Бароўскі зноў працаваў галоўным трэнерам СКВІЧа, а ў 2013 годзе працаваў у Казахстане, дзе ўзначальваў моладзевую зборную. Поспехаў з казахскай моладдзю не меў — у адборачным турніры чэмпіянату Еўропы зборная атрымала толькі адну перамогу (над зборнай Беларусі). У кастрычніку 2013 года быў звольнены з пасады галоўнага трэнера моладзевай зборнай[3].
У студзені 2014 года быў прызначаны галоўным трэнерам салігорскага «Шахцёра»[4]. Прывёў салігорскі клуб да перамогі ў Кубку Беларусі 2013/14, а пасля вывеў яго ў раўнд плэй-оф Лігі Еўропы. У чэмпіянаце Беларусі «Шахцёр» у сезоне 2014 атрымаў бронзавыя медалі. У снежні 2014 года Бароўскі на год падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[5].
Сезон 2015 распачынаў з амбіцыйнымі мэтамі — выйграць Суперкубак і Кубак Беларусі, а таксама перамагчы ў чэмпіянаце Беларусі і выйсці ў групавы этап Лігі Еўропы. Аднак, у Суперкубку, як і ў фінале Кубка, «Шахцёр» саступіў барысаўскаму БАТЭ. У чэмпіянаце справы салігарчан таксама пайшлі не лепшым чынам. У чэрвені 2015 года, пасля нічыі з «Віцебскам» (2:2), Бароўскі падаў у адстаўку з пасады галоўнага трэнера «Шахцёра»[6].
У верасні 2015 года прыступіў да працы ў мінскім «Дынама», дзе стаў адказваць за развіццё дзіцяча-юнацкага футбола[7]. У студзені 2016 года быў прызначаны спартыўным дырэктарам клуба[8], пакінуў пасаду ў чэрвені таго ж года[9], але застаўся працаваць у клубе. 15 ліпеня 2016 года, пасля звальнення Вука Рашавіча, быў прызначаны галоўным трэнерам «Дынама»[10]. Пакінуў пасаду галоўнага трэнера мінчан у маі 2017 года[11].
У лютым 2018 года пачаў працаваць у барысаўскім БАТЭ ў якасці трэнера-метадыста[12]. У студзені 2019 года пакінуў барысаўскі клуб[13]. Пазней далучыўся да «Іслачы» ў якасці трэнера-кансультанта.
У снежні 2010 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі «Pro».
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Ігравыя
[правіць | правіць зыходнік]- Залаты прызёр чэмпіянату СССР: 1982
- Бронзавы прызёр чэмпіянату СССР: 1983
Трэнерскія
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён БССР: 1991
- Уладальнік Кубка Малдовы: 1999
- Чэмпіён Літвы: 2003
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2014
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2016
Зноскі
- ↑ Sergey Borovski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sergei Borovsky // FBref.com
- ↑ Футбол. Сергей Боровский уволен из молодежной сборной Казахстана
- ↑ Сергей Боровский стал главным тренером "Шахтера"
- ↑ Боровский продлил контракт с «Шахтером»
- ↑ Сергей Боровский подал в отставку с поста главного тренера "Шахтера"
- ↑ Сергей Боровский приступил к работе в минском "Динамо"
- ↑ Боровский официально вступил в должность спортивного директора минского «Динамо»
- ↑ Football.by: Боровский уволен с должности спортдиректора минского «Динамо»
- ↑ Рашович отправлен в отставку, главным тренером минского «Динамо» назначен Боровский
- ↑ Минское "Динамо" официально объявило об отставке Боровского
- ↑ Сергей Боровский трудоустроился в БАТЭ
- ↑ Боровский покинул БАТЭ
- Нарадзіліся 29 студзеня
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбольныя трэнеры паводле алфавіта
- Футбалісты СССР
- Футбольныя трэнеры СССР
- Футбольныя трэнеры Беларусі
- Футбольныя функцыянеры Беларусі
- Ігракі зборнай СССР па футболе
- Трэнеры ФК Дынама Мінск
- Трэнеры ФК Шахцёр Салігорск
- Трэнеры маладзёжнай зборнай Казахстана па футболе
- Трэнеры ФК СКВІЧ
- Трэнеры ФК Віцебск
- Трэнеры ФК Дынама Брэст
- Трэнеры ФК Ветра Вільнюс
- Трэнеры ФК Белшына
- Трэнеры ФК Металург Запарожжа
- Трэнеры ФК Каўнас
- Трэнеры ФК Тарпеда Мінск
- Трэнеры зборнай Беларусі па футболе
- Трэнеры ФК Шэрыф Ціраспаль
- Трэнеры ФК Вэнтспілс
- Трэнеры ФК Маладзечна
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Заслужаныя трэнеры Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі БДЭУ
- Выпускнікі БДУФК