Лучана Павароці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лучана Павароці
Luciano Pavarotti
Luciano Pavarotti in Saint Petersburg.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 12 кастрычніка 1935(1935-10-12)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 верасня 2007(2007-09-06)[4][5][…] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна Сцяг Італіі Італія
Бацька Fernando Pavarotti[d][10]
Жонка Adua Veroni[d] і Nicoletta Mantovani[d]
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперны спявак, кінаакцёр
Гады актыўнасці 1961—2004
Пеўчы голас Лірычны тэнар
Інструменты вакал[d]
Жанры опера
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Аўтограф Luciano Pavarotti Signature.svg
lucianopavarotti.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луча́на Паваро́ці[12] (італ.: Luciano Pavarotti; 12 кастрычніка 1935 — 6 верасня 2007) — знакаміты італьянскі оперны спявак (тэнар), адзін з самых вядомых спевакоў XX ст. як у оперы, так і ў іншых музычных жанрах.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Лучана Павароці нарадзіўся ў Італіі ў прыгарадзе Мадэны 12 кастрычніка 1935 года ў сям’і Адэлі Вентуры, якая працавала на тытунёвай фабрыцы, і Фернанда Павароці, пекара і спевака. Нягледзячы на тое, што Лучана добра адгукаўся пра сваё дзяцінства, сям’я жыла бедна. Падчас Другой сусветнай вайны (у 1943 годзе) сям’я пакінула горад. Калі Лучана было 9 гадоў, ён пачаў спяваць у невялікім царкоўным хоры, у якім спяваў яго бацька.

Грунтоўна вучыцца спяваць Лучана Павароці пачаў у 1954 годзе, калі яму было 19 год. Дэбютаваў у 29 красавіка 1961 года ў Муніцыпальным тэатры г. Рэджа-Эмілія. Неўзабаве Лучана ўжо выступаў у гэтай ролі ў оперным тэатры La Scala. У 1980-90-я г. набыў надзвычайную міжнародную вядомасць і папулярнасць, не толькі дзякуючы свайму высокаму майстэрству, але таксама і шырокаму распаўсюджанню кампакт-дыскаў, відэакасет, тэлезапісаў, удзелу ў праекце «Тры тэнары» (з П. Дамінга і Х. Карэрасам).

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Выдатны майстар бельканта. Дэбют Лучана ў оперы адбыўся ў 1961, калі ён сыграў ролю Рудольфа ў оперы «Багема» Джакама Пучыні. У 1968 дэбютаваў у «Метраполітэн-опера» ў Нью-Ёрку.

Валодаў чыстым, гнуткім, роўным, эмацыйна-выразным голасам. Праславіўся ў італьянскіх операх (асабліва ў партыях Рудольфа з «Багемы», Герцага Мантуанскага з «Рыгалета», Марыё з «Тоскі», Манрыко з «Трубадура» і інш.

Выпусціў некалькі аўтабіяграфічных кніг, напр., «Павароці: Мая гісторыя» (1981) і «Павароці: Мой свет» (1995). З’яўляўся ініцыятарам супольных канцэртаў «Павароці і сябры» (у іх прымалі ўдзел М. Керы, Дзукеро, С. Дзіён, Э. Рамазоці, А. Бачэлі і інш.).

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 чэрвеня 2019.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Record #118592270 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 чэрвеня 2019.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 22 чэрвеня 2019.
  4. https://web.archive.org/web/20071019064720/http://www.cnn.com:80/2007/SHOWBIZ/Music/09/06/pavarotti.dead/index.html
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #118592270 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  6. Luciano Pavarotti
  7. Deutsche Nationalbibliothek Record #118592270 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  8. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  9. https://www.visitmodena.it/it/scopri-modena/itinerari-e-percorsi/la-modena-di-luciano-pavarotti-1/seconda-giornata-nei-dintorni-della-citta/il-ristorante-di-big-luciano
  10. Discogs — 2000. Праверана 12 кастрычніка 2021.
  11. Deutsche Nationalbibliothek Record #118592270 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  12. Напісанне імя і прозвішча ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.11., Мн., 2000, С.463.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]