Луіджы Фаджыёлі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Луіджы Фаджыёлі
Luigi Fagioli in his Maserati at the 1932 Targa Florio (cropped).jpg
Луіджы Фаджыёлі ў 1932 годзе
Грамадзянства Сцяг Італіі Італія
Дата нараджэння 9 чэрвеня 1898(1898-06-09)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 чэрвеня 1952(1952-06-20) (54 гады) ці 29 сакавіка 1926(1926-03-29)[1] (27 гадоў)
Месца смерці
Выступленні ў «Формуле-1»
Сезоны 1950-1951
Каманды Alfa Romeo
Гран-пры 7
Дэбют Вялікабрытанія 1950
Перамогі Лепшы старт
1 (Францыя 1951)
Подыумы Ачкі БК
6 32 0
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

Луіджы Фаджыёлі (італ.: Luigi Fagioli; 9 чэрвеня 1898, Азіма, Анкона, Італія — 20 чэрвеня 1952, Монтэ-Карла, Манака) — італьянскі аўтагоншчык, удзельнічаў у чэмпіянатах свету ў гонках Формулы-1 у сезонах 1950—1951 гадоў. Віцэ-чэмпіён Еўропы 1935 года. Заняў трэцяе месца ў чэмпіянаце 1950 года. Быў вядомы сваім няўступлівым характарам і нязгодай з аўтарытэтамі. Атрымаў мянушку «Стары рабаўнік з Абруцца».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Луіджы Фаджыёлі нарадзіўся ў 1898 годзе ў італьянскім горадзе Азіма. Удзел у гонках пачаў у 1920-я гады, з найбольшымі перамогамі ў 1930-я.

У 1950 годзе стаў выступаць у Формуле-1 за каманду Alfa Romeo. У сезоне 1951 года ён выступіў на Гран-пры Францыі, дзе разам з Хуанам Мануэлем Фанхіа перамог з хвілінай перавагі перад кіроўцамі Ferrari, стаўшы такім чынам найстарэйшым пераможцам гонкі ў Формуле-1 (53 гады)[2].

Пасля таго як пакінуў Формулу-1, прымаў удзел у кузаўных гонках. У прыватнасці, кіраваў седанам Lancia Aurelia B20. 1 чэрвеня 1952 года павінен быў узяць удзел у спаборніцтвах у Монтэ-Карла, але напярэдадні, падчас трэніроўкі, патрапіў у аварыю. Памёр 20 чэрвеня ў шпіталі ў Монтэ-Карла[3].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 http://www.treccani.it/enciclopedia/luigi-cristiano-fagioli_(Dizionario_Biografico)/ Праверана 27 чэрвеня 2018.
  2. Urodził się Luigi Fagioli (польск.) . autocentrum.pl (9 чэрвеня 2019). Праверана 30 лістапада 2019.
  3. Zmarł Luigi Fagioli (польск.) . autocentrum.pl (20 чэрвеня 2019). Праверана 30 лістапада 2019.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]