Формула-1 у сезоне 1951
Сезон 1951 года ў Формуле-1 даў старт другому ў гісторыі Чэмпіянату Свету сярод пілотаў. Другі чэмпіянат свету складаўся з 8 этапаў - Гран-пры Швейцарыі, Бельгіі, Францыі, Англіі, Германіі, Італіі і Іспаніі, а таксама 500-мільных гонак у Індыянапалісе. Сезон доўжыўся 154 дні (з 27 мая па 28 кастрычніка). У спаборніцтвах удзельнічала 80 гоншчыкаў, з каторых 33 удзельнічала толькі ў Indianapolis 500.
Аргенцінскі пілот Хуан Мануэль Фанхіа стаў пераможцам сярод пілотаў. Сезон стаў апошнім годам перамог Alfa Romeo. Гэтая мадэль з 1,5-літровай «васьмёркай», забяспечанай нагнятальнікам, з'явілася на гоначных трасах яшчэ ў 1938 годзе, маючы пад капотам ўсяго 190 к.с. Да пачатку 1951 яе магутнасць у выніку шматлікіх мадэрнізацый і ўдасканаленняў дасягнула ўжо адзнакі 404 к.с., што з'яўлялася мяжой для рухавіка, распрацаванага 12 гадоў таму.
Тэхнічныя змены і асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]
Гонкі ў Еўропе праводзліся па правілах FIA, у той час, як 500 міль Індыянапаліса праводзіліся па правілах Амераканскай Аўтамабільнай Асацыяцыі.
Размеркаванне ачкоў праводзілася па той жа схеме, якую выкарыстоўвалі пад час 1950 года: ачкі ў чэмпіянаце налічваліся за месцы на фінішы з першага па пятае па наступнай схеме: 8-6-4-3-2 плюс яшчэ адно ачко прысуджалася за найхутчэйшае кола ў гонцы. Толькі 4 лепшыя выніка йшлі ў залік.
Заліку Кубка канструктараў ў тыя гады не існавала.
Удзельнікі і каманды[правіць | правіць зыходнік]
Каманда | Канструктар | Шасі | Рухавік | Гума | Пілот | Этапы |
---|---|---|---|---|---|---|
![]() |
Talbot-Lago | Talbot-Lago T26C | Talbot 23CV 4.5 L6 | D | ![]() |
1, 3–8 |
![]() |
Talbot-Lago | Talbot-Lago T26C | Talbot 23CV 4.5 L6 | D | ![]() |
1, 3–4, 6, 8 |
![]() |
Talbot-Lago | Talbot-Lago T26C | Talbot 23CV 4.5 L6 | D | ![]() |
1, 3–4, 6–8 |
![]() |
1, 4 | |||||
![]() |
Talbot-Lago | Talbot-Lago T26C | Talbot 23CV 4.5 L6 | D | ![]() |
1, 3–8 |
![]() |
1 | |||||
![]() |
3–8 | |||||
![]() |
HWM-Alta | HWM 51 | Alta 2.0 L4s | D | ![]() |
1 |
![]() |
1 | |||||
![]() |
Ferrari | Ferrari 125 F1 Ferrari 375 |
Ferrari 125 1.5 V12s Ferrari 375 4.5 V12 |
D P |
![]() |
1 |
![]() |
1, 3–8 | |||||
![]() |
1, 3–8 | |||||
![]() |
1, 3, 6–8 | |||||
![]() |
4–8 | |||||
![]() |
Alfa Romeo | Alfa Romeo 158/159 Alfetta | Alfa Romeo 158 1.5 L8s | P | ![]() |
1, 3–8 |
![]() |
1, 3–8 | |||||
![]() |
1, 7–8 | |||||
![]() |
1, 3–5 | |||||
![]() |
4 | |||||
![]() |
5–8 | |||||
![]() |
6 | |||||
![]() |
Maserati | Maserati 4CLT/48 | Maserati 4CLT 1.5 L4s | P | ![]() |
1 |
![]() |
1, 4 | |||||
![]() |
4, 6 | |||||
![]() |
Ferrari | Ferrari 212 Ferrari 166 F2 |
Ferrari 375 2.5 V12 | P | ![]() |
1, 6–7 |
![]() |
Talbot-Lago | Talbot-Lago T26C | Talbot 23CV 4.5 L6 | D | ![]() |
1 |
![]() |
Veritas | Veritas Meteor | Veritas 2.0 L6 | P | ![]() |
1 |
![]() |
Talbot-Lago | Talbot-Lago T26C | Talbot 23CV 4.5 L6 | D | ![]() |
3 |
![]() |
6–7 | |||||
![]() |
Talbot-Lago | Talbot-Lago T26C | Talbot 23CV 4.5 L6 | D | ![]() |
3, 6–7 |
![]() |
Ferrari | Ferrari 125 F1 | Ferrari 125 1.5 V12s | D | ![]() |
4 |
![]() |
Ferrari | Ferrari 375 tw | Ferrari 375 4.5 V12 | P | ![]() |
4 |
![]() |
5 | |||||
![]() |
Simca-Gordini | Simca-Gordini 15 Simca-Gordini 11 |
Gordini 15C 1.5 L4s | E | ![]() |
4, 6–8 |
![]() |
4, 6, 8 | |||||
![]() |
4, 6–8 | |||||
![]() |
4 | |||||
![]() |
7 | |||||
![]() |
Talbot-Lago | Talbot-Lago T26C | Talbot 23CV 4.5 L6 | D | ![]() |
4 |
![]() |
Maserati-Milano Maserati |
Maserati 4CLT/50 Maserati 4CLT/48 |
Milano 1.5 L4s Maserati 4CLT 1.5 L4s |
P | ![]() |
4 |
![]() |
8 | |||||
![]() |
8 | |||||
![]() |
Alta | Alta GP | Alta 1.5 L4s | D | ![]() |
5 |
![]() |
BRM | BRM P15 | BRM P15 1.5 V16s | D | ![]() |
5, 7 |
![]() |
5 | |||||
![]() |
7 | |||||
![]() |
7 | |||||
![]() |
ERA | ERA B-Type | ERA 1.5 L6s | D | ![]() |
5 |
![]() |
ERA | ERA B-Type | ERA]] 1.5 L6s | D | ![]() |
5 |
![]() |
Maserati | Maserati 4CLT/48 | Maserati 4CLT 1.5 4s | D | ![]() |
5–6 |
![]() |
Maserati | Maserati 4CLT/48 | Maserati 4CLT 1.5 4s | D | ![]() |
5 |
![]() |
Maserati | Maserati 4CL | Maserati 4CLT 1.5 4s | D | ![]() |
5 |
![]() |
Talbot-Lago | Talbot-Lago T26C | Talbot 23CV 4.5 L6 | D | ![]() |
5–6 |
![]() |
Maserati | Maserati 4CLT/48 | Maserati 4CLT 1.5 L4s | P | ![]() |
6 |
![]() |
Ferrari | Ferrari 375 | Ferrari 375 4.5 V12 | P | ![]() |
7 |
![]() |
Ferrari | Ferrari 125 F1 | Ferrari 125 1.5 V12s | D | ![]() |
7 |
![]() |
OSCA | OSCA 4500G | OSCA 4500 4.5 V12 | P | ![]() |
7 |
![]() |
Maserati-OSCA | Maserati 4CLT/48 | OSCA 4500 4.5 V12 | P | ![]() |
8 |
![]() |
Talbot-Lago | Talbot-Lago T26C | Talbot 23CV 4.5 L6 | D | ![]() |
8 |
Каляндар[правіць | правіць зыходнік]

У каляндары чэмпіяната прайшлі пэўныя змены. Гран-пры Манака не праводзілася. Варта адзначыць вяртанне Гран-Пры Іспаніі і Германіі, якія не праводзіліся з 1935 і 1939 гадоў адпаведна. Гран-Пры Вялікабрытаніі быў здвінуты на чэрвень, а Гран-Пры Швейцарыі памяняўся месцамі з 500 мілямі Індыянапаліса.
Этап | Афіцыйная назва гонкі | Гран-Пры | Траса | Дата |
---|---|---|---|---|
1 | XI Grosser Preis der Schweiz | Гран-Пры Швейцарыі | ![]() |
27 Мая |
2 | XXXVth Indianapolis International Motor Sweepstakes | 500 міль Індыянапаліса | ![]() |
30 Мая |
3 | XIIІ Grote Prijs van Belgiё | Гран-Пры Бельгіі | ![]() |
17 Чэрвеня |
4 | 38e Grand Prix de l'ACF | Гран-пры Францыі | ![]() |
1 Ліпеня |
5 | IV British Grand Prix | Гран-Пры Вялікабрытаніі | ![]() |
14 Ліпеня |
6 | XIV Grosser Preis von Deutschland | Гран-пры Германіі | ![]() |
29 Ліпеня |
7 | 22o Gran Premio d'Italia | Гран-Пры Італіі | ![]() |
16 Верасня |
8 | 13o Gran Premio de Espana | Гран-Пры Іспаніі | ![]() |
28 Кастрычніка |
Агляд Чэмпіянату[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіёнскі балід Alfa Romeo 159 адрозніваўся празмерным апетытам, спажываючы да 170 літраў паліва на 100 км дыстанцыі, і падчас гонак балід даводзілася запраўляць двойчы (а то і тройчы) нягледзячы на павелічэнне ёмістасці бензабакаў да 300 літраў. Ужыванне на 159-й мадэлі задняй падвескі De Dion палепшыла хадавыя якасці, і дзякуючы гэтаму, магутны балід у сезоне 1951 заставаўся па-за канкурэнцыяй на хуткіх трасах Брэмгартена, Спа і Реймса. Аднак 12-цыліндравыя атмасферныя 4,5-літровыя аўтамабілі Ferrari 375 пачыналі дамінаваць над кампрэсарнымі Alfa Romeo.
Сімвалічным стаў поўны правал на гоначных трасах «народнага» брытанскага баліда BRM, які меў 16-цыліндравы, 1,5-літровы кампрэсарны рухавік магутнасцю 555 к.с. і які лічыўся сярод спецыялістаў самым дасканалым аўтамабілем гэтага класа. Машына абяцала масу пераваг, але на практыцы яе стваральнікам так і не ўдалося пазбавіцца ад дэфектаў, абумоўленых яго празмерна складанай канструкцыяй. За два гады BRM з'явіўся на старце толькі аднаго этапу сусветнага першынства - Гран-Пры Вялікабрытаніі - дзе яго пілоты занялі 5-е і 7-е месца.
Барацьба за ўладанне чэмпіёнскім тытулам ішла паміж пілотамі Alfa Romeo і Ferrari - аргентынцамі Хуанам-Мануэлем Фанхіа і Хасэ Фрайланам Гансалезам, і італьянцам Альберта Аскары.
Гран-Пры Швейцарыі[правіць | правіць зыходнік]
Пазіцыя | Пілот | Канструктар | Час |
---|---|---|---|
1 | ![]() |
![]() |
2:07:53,64 |
2 | ![]() |
![]() |
+ 55,24 |
3 | ![]() |
![]() |
+ 1:19,31 |
ПП | ![]() |
![]() |
2:35,9 |
НК | ![]() |
![]() |
2:51,1 |
Чэмпіянат адкрыўся Гран-пры Швейцарыі, і ўжо кваліфікацыя паказала моц Alfa Romeo: віцэ-чэмпіён свету Хуан Мануэль Фанхіа паказаў лепшы час, а чэмпіён свету Джузэпэ Фарына стаў другім. Першы шэраг на старце з гэтай парай падзяліў Луіджы Вилларэзі на Ferrari.
У выніку гонка скончылася для Alfa Romeo вельмі паспяхова: Фанхіа перамог, Фарына фінішаваў трэцім, а за ім да фінішу прыйшлі яшчэ два гоншчыка на «159» - Кансальва Санезі і Эмануэль дэ Граффэнрыд. Другое месца дасталася гоншчыку «Ferrari» - П'ера Таруффі, але прайграў ён Фанхіа амаль хвіліну.
Індыянапаліс 500[правіць | правіць зыходнік]
Пазіцыя | Пілот | Канструктар | Час |
---|---|---|---|
1 | ![]() |
![]() |
3:57:38,05 |
2 | ![]() |
![]() |
+ 1:47,24 |
3 | ![]() ![]() |
![]() |
+ 2:51,39 |
ПП | ![]() |
![]() |
4:23,74 |
НК | ![]() |
![]() |
1:07,26 |
30 Мая 1951 ў Індыянапалісе гонка ў чарговы раз праходзіла ў рамках Формулы-1. Там былі завершаны больш за 200 колаў ці 804,6 кіламетраў. Адметна, што толькі восем пілотаў даехалі да фінішу. Перамогу атрымаў Лі Уоллард. Як і ў мінулым сезоне, ніхто з еўрапейскіх гоншчыкаў не прымаў удзел у амерыканскім этапе.
Гран-Пры Бельгіі[правіць | правіць зыходнік]
Пазіцыя | Пілот | Канструктар | Час |
---|---|---|---|
1 | ![]() |
![]() |
2:45:46,2 |
2 | ![]() |
![]() |
+ 2:51,0 |
3 | ![]() |
![]() |
+ 4:21,9 |
ПП | ![]() |
![]() |
4:25,0 |
НК | ![]() |
![]() |
4:22,1 |
У Бельгіі, на трэцім этапе чэмпіянату, Джузэпэ Фарына атрымаў перамогу, апярэдзіўшы Альберта Аскары на Ferrari на амаль што 3 хвіліны. Іншы гоншчык Ferrari - Вілларэзі, як і ў Брэмгартэне, стартаваў трэцім і на гэты раз здолеў не толькі фінішаваць трэцім, але і ўзначальваць гонку першыя два круга.
Фанхіа ж цалкам мог выйграць у Спа, але з-за кола, якое заклініла на піт-стопе, фінішаваў толькі дзявятым. Праўда, адно ачко ён усё ж змог вырваць у Фарыны, пакінуўшы за сабой лепшы круг у гонцы.
Гран-Пры Францыі / Еўропы[правіць | правіць зыходнік]
Пазіцыя | Пілот | Канструктар | Час |
---|---|---|---|
1 | ![]() ![]() |
![]() |
3:22:11,0 |
2 | ![]() ![]() |
![]() |
+ 58,2 |
3 | ![]() |
![]() |
+ 3 Колы |
ПП | ![]() |
![]() |
2:25,7 |
НК | ![]() |
![]() |
2:27,8 |
Гонка ў Францыі ганарова іменавалася таксама Гран-Пры Еўропы па рашэнні FIA.
Калі першыя два этапы за перамогі змагаліся толькі Фарына і Фанхіа, то на Гран-Пры Францыі замест Банэтта зноў сеў за руль бронзавы прызёр першага чэмпіянату свету - Луіджы Фаджыёлі. Аднак гэтая гонка склалася для яго вельмі супярэчліва. У Фанхіа ўзніклі праблемы з сістэмай запальвання, і ён быў вымушаны вярнуцца ў боксы. Але туды ж на дазапраўку прыехаў і Фаджолі, якога вымусілі саступіць месца Фанхіа. У якасці кампенсацыі Луіджы дасталася неяк адрамантаваная Alfa Romeo аргентынца, а разам з ёй і велізарнае адставанне ад лідараў, бо да гэтага часу Фанхіа правёў у боксах амаль пятнаццаць хвілін.
У выніку Фаджолі фінішаваў адзінаццатым і апошнім, прайграўшы пераможцу Фанхіа - 22 круга. І хоць чатыры ачкі за перамогу ён усё ж атрымаў (іх падзялілі пароўну паміж гоншчыкамі, якія па чарзе пілатавалі балід), Луіджы быў абражаны да глыбіні душы тым, што яго інтарэсамі ахвяравалі, каб дагадзіць лідару каманды. Такім чынам, Фаджолі стаў першай у гісторыі «каралеўскіх гонак» ахвярай каманднай тактыкі і з таго моманту спыніў удзел у гонках Формулы-1.
Следам за дуэтам Фанхіа-Фаджолі фінішавалі пілоты Ferrari - Аскары, Гансалез і Вілларэзі. Фарына ж з-за праблем з гумай быў толькі пятым і ўсё больш губляў шанцы на другі тытул запар.
Гран-Пры Вялікабрытаніі[правіць | правіць зыходнік]
Пазіцыя | Пілот | Канструктар | Час |
---|---|---|---|
1 | ![]() |
![]() |
2:42:18,2 |
2 | ![]() |
![]() |
+ 51,0 |
3 | ![]() |
![]() |
+ 2 Колы |
ПП | ![]() |
![]() |
1:43,4 |
НК | ![]() |
![]() |
1:44,0 |
Стартаваўшы з поул-пазіцыі, Хасэ Фрайлан Гансалез паспяхова адбіў атакі спачатку Фялічэ Банэтта, а потым Фанхіа, і ўзначаліў гонку. Праўда, спыняючыся для дазапраўкі на шэсцьдзесят першым крузе, аргентынец не быў упэўнены, што яму не загадаюць аддаць свой аўтамабіль першаму нумару каманды - Аскары. Але справядлівасць перамагла - па рашэнні RAC (якое рушыла ўслед пасля скандальнага адхіленьня ад руля Фаджолі) змена гоншчыкаў падчас Гран-Пры была забаронена.
Гансалез застаўся на першым месцы і выйграў, апярэдзіўшы Фанхіа на 51 секунду. Хуан Мануэль, зрэшты, па выніках пяці этапаў лідыраваў у чэмпіянаце з 21 ачком супраць 15 у Фарыны, 12 у Вілларэзі і 11 у Гансалеза.
Гран-Пры Германіі[правіць | правіць зыходнік]
Пазіцыя | Пілот | Канструктар | Час |
---|---|---|---|
1 | ![]() |
![]() |
2:23:03,3 |
2 | ![]() |
![]() |
+ 30,5 |
3 | ![]() |
![]() |
+ 4:39,0 |
ПП | ![]() |
![]() |
9:55,8 |
НК | ![]() |
![]() |
9:55,8 |
Наступны этап чэмпіянату ўпершыню праходзіў на доўгай трасе «Нюрбургрынг» і пацвердзіў лідарства Ferrari. Нягледзячы на праблемы з заднімі шынамі, хутчэй за ўсіх апынуўся Аскары, які стартаваў з поўла і апярэдзіў у выніку Фанхіа на паўхвіліны.
Астатнія тры месцы ў заліковай пяцёрцы таксама дасталіся гоншчыкам Ferrari - Гансалезу, Вілларэзі і Таруффі. Фарына сышоў з-за паломкі скрынкі перадач і разам адкаціўся назад у табліцы чэмпіянату - Аскары апярэджваў яго па ачках, а Гансалез і Вілларэзі мелі столькі ж.
Гран-Пры Італіі[правіць | правіць зыходнік]
Пазіцыя | Пілот | Канструктар | Час |
---|---|---|---|
1 | ![]() |
![]() |
3:02:42,6 |
2 | ![]() |
![]() |
+ 44,6 |
3 | ![]() ![]() |
![]() |
+ 1 Кола |
ПП | ![]() |
![]() |
1:53,2 |
НК | ![]() |
![]() |
1:56,5 |
Аскары атрымаў яшчэ адну перамогу на сёмым этапе ў Італіі. Alfa Romeo спадзяваліся на рэванш і спецыяльна да Монцы падрыхтавала ўдасканаленую скрынку перадач. Фанхіа змог супрацьстаяць Аскары толькі паўтара дзясятка колаў з 80, а потым сышоў, калі яго падвёў новы рухавік. У Фарына на пятым крузе таксама ўзніклі праблемы і Джузэпэ перасеў ў аўтамабіль Фялічэ Банэтта, на які фінішаваў трэцім і прайграў Аскары цэлы круг.
Гран-Пры Іспаніі[правіць | правіць зыходнік]
Пазіцыя | Пілот | Канструктар | Час |
---|---|---|---|
1 | ![]() |
![]() |
2:46:54,10 |
2 | ![]() |
![]() |
+ 54,28 |
3 | ![]() |
![]() |
+ 1:45,54 |
ПП | ![]() |
![]() |
2:10,59 |
НК | ![]() |
![]() |
2:16,93 |
Перад апошнім этапам рахунак па перамогам паміж камандай з Маранелла і міланскай Alfa Romeo быў нічыйным - 3:3, і на перамогу ў першынстве мелі прыкладна аднолькавыя шанцы Хуан Мануэль Фанхіа (Alfa-Romeo) і італьянскі гоншчык Альберта Аскары (Ferrari).
Першы чэмпіёнскі тытул Фанхіа узяў у Іспаніі. Аскары выйграў кваліфікацыю і са старту гонкі выйшаў наперад, але ўжо пасля першага круга яго нагнаў Фарына. Затым ззаду на яго насеў Фанхіа, які абагнаў спачатку Фарыну, а на чацвёртым крузе - Аскары. Надзеі апошняга на перамогу ў чэмпіянаце былі пахаваныя занадта хутка з-за праблем з гумай. Альберта вымушаны быў тройчы змяняць яе, і стаў толькі чацвёртым.
Фанхіа ж атрымаў лёсавызначальную перамогу і ўпершыню выйграў чэмпіянат, а яго поспех падмацаваў подыумам Фарына. Гансалез стаў другім, і гэта дапамагло яму выйсці на трэцяе месца ў чэмпіянаце. Тытул жа Хуана Мануэля стаў настолькі важным для патрыятычнай Аргенціны, што прэзідэнт Хуан Перон абвясціў па гэтым выпадку тры святочныя дні і першыя сапраўдныя фаны хадзілі па вуліцах Буэнас-Айрэса, размахваючы нацыянальнымі сцягамі.
Вынікі і пазіцыі[правіць | правіць зыходнік]
Гран-Пры[правіць | правіць зыходнік]
Пазіцыі пілотаў[правіць | правіць зыходнік]
Схема размеркавання ачкоў згодна з пазіцыяй у гонцы.
Месца ў гонцы | 1-ае | 2-ое | 3-яе | 4-ае | 5-ае | найхутчэйшае кола |
---|---|---|---|---|---|---|
Ачкі | 8 | 6 | 4 | 3 | 2 | 1 |
|
Паўтлусты шрыфт - Поўл-пазіцыя |
- † Пазіцыя падзелена паміж пілотамі на адным балідзе.
- Толькі 4 лепшыя выніка пайшлі ў залік. Лічбы без дужак - гэта ачкі Чэмпіянату; лічбы з дужкамі - агульная колькасць ачкоў.