Перайсці да зместу

Формула-1 у сезоне 1950

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Сезон 1950 года ў Формуле-1 даў старт першаму Чэмпіянату Свету сярод пілотаў Формулы-1 пад эгідай Міжнароднай Федэрацыі Аўтаспорта (FIA). Чэмпіянат складаўся з сямі этапаў, 6 з каторых прайшлі ў Еўропе, і адзін у ЗША. Амерыканскі этап быў праведзены ў рамках гонкі 500 міль Індыянапаліса па правілах Амерыканскай Асацыяцыі Аўтаспорта (ААА). Сезон доўжыўся 113 дзён (з 13 мая па 3 верасня). У спаборніцтвах удзельнічала 80 гоншчыкаў, з каторых 33 удзельнічала толькі ў Indianapolis 500.

Джузэпэ «Ніна» Фарына стаў пераможцам і першым у гісторыі Формулы-1 Чэмпіёнам Свету. Хуан Мануэль Фанхіа і Луіджы Фаджыёлі зянялі адпаведна другое і трэцяе месцы.

Джузэпэ «Ніна» Фарына — першы чэмпіён свету ў гонках класа Формула-1.

Рашэнне аб правядзенні чэмпіянатаў свету па аўтагонках у класе Формула 1 было прынята FIA ў 1949 годзе па ініцыятыве дэлегата ад Італіі Антоніо Брывіа Сфорцы. Уласна клас Ф1 з’явіўся яшчэ двума гадамі раней пад назвай Формула A і прадугледжваў працоўны аб’ём атмасферных рухавікоў 4500 см3, кампрэсарных — 1500 см3. Гэтыя тэхнічныя патрабаванні дазвалялі прымаць удзел у гонках Формулы 1 аўтамабілям даваеннай распрацоўкі, такім, як «Alfa-Romeo-158» ці «Maserati-4CL», і першапачаткова мелі тэрмін дзеяння да канца 1953 года.

Сістэма налічэння ачкоў пілотам была прама процілеглая тым, што выкарыстоўваліся ў чэмпіянатах свету сярод марак у 1925—1927 гг. і чэмпіянатах Еўропы ў 1935—1939 гг., спадкаемцам якіх па сутнасці і стаў чэмпіянат у класе Формула 1. Раней выкарыстоўвалася сістэма «штрафных» ачкоў, і задачай удзельнікаў было набраць іх як мага менш, а па новым рэгламентам ачкі ў чэмпіянаце налічваліся за месцы на фінішы з першага па пятае па наступнай схеме: 8-6-4-3-2 плюс яшчэ адно ачко прысуджалася за найхутчэйшае кола ў гонцы.

Чэмпіёнам, такім чынам, станавіўся гоншчык, які набраў найбольшую колькасць ачкоў. У залік чэмпіянату ішлі чатыры лепшых выніка з сямі этапаў, прычым адным з іх стала амерыканская 500-мільная гонка ў Індыянапалісе — такім чынам FIA зрабіла спробу звесці разам еўрапейскі і амерыканскі аўтаспорт, шляхі якіх да таго часу ўжо паспелі разысціся.

Удзельнікі і каманды

[правіць | правіць зыходнік]

У першым Чэмпіянаце Свету ўдзельнічалі 14 каманд (4 завадскія і 10 незалежных) разам з удзельнікамі на ўласных машынах. У гонцы Indianapolis 500 удзельнічалі толькі амерыканскія каманды, канструктары і пілоты. Канфігурацыі шасі, рухавікоў і нумары ўдзельнікаў змяняліся ў рамках асобных этапаў.

Alfa Romeo 158 дамінавала сярод сваіх канкурэнтаў у 1950 годзе.
Каманда Канструктар Шасі Рухавік Гума Пілот Этапы
Сцяг Італіі Alfa Romeo SpA Alfa Romeo 158/159 Alfetta Alfa Romeo 158 1.5 L8 P Сцяг Аргенціны Хуан Мануэль Фанхіа 1-2, 4-7
Сцяг Італіі Джузэпэ Фарына 1-2, 4-7
Сцяг Італіі Луіджы Фаджыёлі 1-2, 4-7
Сцяг Вялікабрытаніі Рэг Парнл 1
Сцяг Італіі Кансальва Санезі 7
Сцяг Італіі П'ера Таруфі 7
Сцяг Італіі Scuderia Ambrosiana Maserati 4CLT/48 Maserati 4CLT 1.5 L4 D Сцяг Вялікабрытаніі Дэйвід Марэй 1, 7
Сцяг Вялікабрытаніі Дэйвід Хэмпшыр 1, 6
Сцяг Вялікабрытаніі Рэг Парнл 6
Сцяг Вялікабрытаніі T.A.S.O. Mathieson ERA ERA E-Type ERA 1.5 L6 D Сцяг Вялікабрытаніі Лэслі Джонсан 1
Сцяг Вялікабрытаніі Пітэр Уолкер ERA ERA E-Type ERA 1.5 L6 D Сцяг Вялікабрытаніі Пітэр Уолкер 1
Сцяг Вялікабрытаніі Тоні Ролт 1
Сцяг Вялікабрытаніі Джо Ф'юры Maserati 4CL Maserati 4CLT 1.5 L4 D Сцяг Вялікабрытаніі Джо Ф'юры 1
Сцяг Вялікабрытаніі Брайан Шоўі-Тэйлар 1
Сцяг Вялікабрытаніі Боб Джэрард ERA ERA B-Type
ERA A-Type
ERA 1.5 L6 D Сцяг Вялікабрытаніі Боб Джэрард 1-2
Сцяг Францыі Automobiles Talbot-Darracq Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D Сцяг Францыі Іў Жыро-Кабанту 1, 4-6
Сцяг Францыі Луі Раз'е 1, 4-6
Сцяг Францыі Філіп Этанселен 1, 5
Сцяг Францыі Эжэн Мартан 1, 4
Сцяг Францыі П'ер Левек 5-6
Сцяг Францыі Раймон Саммер 6
Сцяг Бельгіі Ecurie Belge Talbot-Lago [T26C Talbot23CV 4.5 L6 D Сцяг Бельгіі Джонні Клэс 1-2, 4-7
Сцяг Італіі Officine Alfieri Maserati Maserati 4CLT/48 Maserati 4CLT 1.5 L4 P Сцяг Манака Луі Шірон 1-2, 4, 6-7
Сцяг Італіі Франка Роль 2, 6-7
Сцяг Швейцарыі Энрыка Плятэ Maserati 4CLT/48 Maserati 4CLT 1.5 L4 P Сцяг Швейцарыі Туло де Граффенрыд 1-2, 4, 7
Сцяг Тайланда Бірабонгзэ Бхадунэй 1-2, 4, 7
Сцяг Ірландыі Джо Келлі Alta Alta GP Alta 1.5 L4 D Сцяг Ірландыі Джо Келлі 1
Сцяг Вялікабрытаніі Джэфры Крослі Alta Alta GP Alta 1.5 L4 D Сцяг Вялікабрытаніі Джэфры Крослі 1, 5
Сцяг Аргенціны Scuderia Achille Varzi Maserati 4CLT/48
4CL
Maserati 4CLT 1.5 L4 P Сцяг Аргенціны Хасэ Фройлан Гансалез 2, 6
Сцяг Аргенціны Альфрэда Піан 2
Сцяг Італіі Нелла Пагані 4
Сцяг Швейцарыі Тоні Бранка 4
Сцяг ЗША Horschell Racing Corporation Cooper-JAP Cooper T12 JAP 1.1 V2 D Сцяг ЗША Хэры Шэл 2
Сцяг Францыі Equipe Gordini Simca-Gordini Simca-Gordini 15 Gordini 15C 1.5 L4 E Сцяг Францыі Рабер Мазон 2, 6-7
Сцяг Францыі Марыс Трынцін'ян 2, 7
Сцяг Францыі Філіп Этанселен Talbot-Lago Talbot-Lago T26C 23CV 4.5 L6 D Сцяг Францыі Філіп Этанселен 2, 4, 6-7
Сцяг Францыі Эжэн Шабу 6
Сцяг Францыі Ecurie Rosier Talbot-Lago Talbot-Lago T26C 23CV 4.5 L6 D Сцяг Францыі Луі Раз'е 2, 7
Сцяг Францыі Анры Луво 7
Сцяг Вялікабрытаніі К'юс Харысан ERA ERA B-Type ERA 1.5 L6 D Сцяг Вялікабрытаніі К'юс Харысан 1-2, 7
Сцяг Вялікабрытаніі Пітэр Уайтхэд Ferrari Ferrari 125 F1 Ferrari 125 1.5 V12 D Сцяг Вялікабрытаніі Пітэр Уайтхэд 2, 6-7
Сцяг Італіі Scuderia Ferrari Ferrari Ferrari 125 F1
Ferrari 275 F1
Ferrari 375
Ferrari 125 1.5 V12
Ferrari 275 3.3 V12
Ferrari 375 4.5 V12
P Сцяг Італіі Луіджы Вілларэзі 2, 4-5
Сцяг Італіі Альберта Аскары 2, 4-5, 7
Сцяг Францыі Раймон Саммер 2, 4
Сцяг Італіі Дарына Серафіна 7
Ferrari 125 F1 Ferrari 125 1.5 V12 Сцяг Вялікабрытаніі Пітэр Уайтхэд 4
Сцяг Італіі Scuderia Milano Maserati 4CLT/50 Maserati 4CLT 1.5 L4 P Сцяг Італіі Фелічэ Банета 4
Milano-Speluzzi Milano 1 Speluzzi 1.5 L4 7
Maserati-Milano 4CLT/50 Milano 1.5 L4 6
Сцяг Італіі Франка Камоці 7
Сцяг ЗША Ecurie Bleue Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D Сцяг ЗША Хэры Шэл 4
Сцяг Францыі Раймон Самер Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D Сцяг Францыі Раймон Самер 5, 7
Сцяг Францыі Ecurie Lutetia Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D Сцяг Францыі Эжэн Шабу 5
Сцяг Швейцарыі Тоні Бранка Maserati Maserati 4CL Maserati 4CLT 1.5 L4 P Сцяг Швейцарыі Тоні Бранка 5
Сцяг Францыі Шарль Пазі Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D Сцяг Францыі Charles Pozzi 6
Сцяг Францыі Луі Раз'е 6
Сцяг Італіі Кліментэ Б'яндэці Ferrari-Jaguar Ferrari 166 S Jaguar XK 3.4 L6 ? Сцяг Італіі Кліментэ Б'яндэці 7
Сцяг Германіі Пауль Піч Maserati 4CLT/48 Maserati 4CLT 1.5 L4 P Сцяг Германіі Пауль Піч 7
Сцяг Францыі Гі Мерэс Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D Сцяг Францыі Гі Мерэс 7
Сцяг Францыі П'ер Левек Talbot-Lago Talbot-Lago T26C Talbot 23CV 4.5 L6 D Сцяг Францыі П'ер Левек 7

У каляндар першага сезона ўвайшлі шэсць асноўных этапаў, плюс гонка «500 міль Індыянапаліса», якая аж да 1960 лічылася часткай чэмпіянату, але за гэты час толькі адзін гоншчык Формулы 1 прыняў у ёй удзел.

Этап Афіцыйная назва гонкі Гран-Пры Траса Дата
1 IIIrd RAC British Grand Prix Гран-Пры Вялікабрытаніі Сцяг Вялікабрытаніі Silverstone Circuit, Сільверстоўн 13 Мая
2 XIe Grand Prix Automobile de Monaco Гран-Пры Манака Сцяг Манака Circuit de Monaco, Монтэ-Карла 21 Мая
3 XXXIVth Indianapolis International Motor Sweepstakes 500 міль Індыянапаліса Сцяг ЗША Indianapolis Motor Speedway, Індыянапаліс 30 Мая
4 X Grosser Preis der Schweiz Гран-Пры Швейцарыі Сцяг Швейцарыі Circuit Bremgarten, Брэмгартэн 4 Чэрвеня
5 XII Grote Prijs van Belgiё Гран-Пры Бельгіі Сцяг Бельгіі Circuit de Spa-Francorchamps, Спа 18 Чэрвеня
6 37e Grand Prix de l’ACF Гран-пры Францыі Сцяг Францыі Reims-Gueux, Рэймс 2 Ліпеня
7 21o Gran Premio d’Italia Гран-Пры Італіі Сцяг Італіі Autodromo Nazionale Monza, Монца 3 Верасня

Агляд Чэмпіянату

[правіць | правіць зыходнік]

Першы Чэмпіянат Свету прайшоў пад знакам поўнай перавагі аўтамабіляў Alfa Romeo. Аб перавазе гэтых балідаў можа сведчыць той факт, што з 391 кола (2447,6 км) усіх дыстанцый еўрапейскіх этапаў пілоты міланскай каманды былі наперадзе на 384-х колах (2364, 4 км). Гэты паказчык дагэтуль нікім не пераўзыдзены за ўсю доўгую гісторыю Формулы-1.

Барацьба за ўладанне чэмпіёнскім тытулам ішла паміж пілотамі міланскай каманды — італьянцам Джузэпэ Фарынам і аргенцінцам Хуанам-Мануэлем Фанхіа.

Гран-Пры Вялікабрытаніі

[правіць | правіць зыходнік]

13 мая 1950 года на былым ваенным аэрадроме ў Сільверстоўне ў прысутнасці караля Вялікабрытаніі Георга VI і каралевы, а таксама 150000 гледачоў, адбыўся першы Гран Пры Чэмпіянату Свету. Каманда Alfa Romeo, якая ўпэўнена выглядала на гоначных трасах у пасляваенны час, дамінавала сярод сваіх канкурэнтаў — яе пілоты Джузэпэ Фарына, Хуан Мануэль Фанхіа, Луіджы Фаджыёлі і Рэг Парнл упэўнена занялі першы шэраг стартавага поля. Гэтакі жа пераканаўчы вынік пілоты міланскай каманды паказалі і ў гонцы, акупаваўшы ўвесь подыум — Фарына стаў пераможцам, Фаджолі фінішаваў другім, Парнл трэцім. Не пашанцавала толькі Фанхіа, які за восем колаў да фінішу сышоў з-за спынення рухавіка. З 24-х пілотаў, што стартавалі, 11 даехалі да фініша.

Гран-Пры Манака

[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак Гран-Пры Манака адзначыўся першым у гісторыі Формулы 1 масавым завалам, у выніку якога сышлі дзевяць пілотаў. На першым крузе Джузэпэ Фарына ў павароце Tabac страціў кіраванне і ўрэзаўся ў сцяну. Пілот Maserati Хасэ Фройлан Гансалес, які ішоў непасрэдна за ім, не змог пазбегнуць удару. Луіджы Фаджыёлі затармазіў, але гэта прывяло толькі да другой часткі аварыі, у якой прынялі ўдзел яшчэ шэсць пілотаў. Такім чынам, з трох пілотаў Alfa Romeo на трасе ў гэты раз застаўся толькі адзін Хуан Мануэль Фанхіа, якому не пашанцавала ў Сільверстоўне. Аргенцінец па выніках трохгадзіннай гонкі атрымаў упэўненую перамогу, на круг апярэдзіўшы Альберта Аскары, які выступаў у складзе Ferrari.

Індыанапаліс 500

[правіць | правіць зыходнік]

Трэцім этапам чэмпіянату афіцыйна лічылася 500-мільная гонка ў Індыянапалісе. Але ніхто з асноўных удзельнікаў чэмпіянату туды не прыехаў (прадэманстраваўшы нежаданне злівацца з амерыканскім аўтаспортам). Гонку выйграў Джоні Парсанс, атрымаўшы восем ачкоў у залік Чэмпіянату Свету. У наступныя гады «Інды» трымалася асабняком, ствараючы вельмі дзіўную сітуацыю ў асабістым заліку.

Парсанс атрымаў за перамогу 9 балаў (8 за перамогу і 1 за найлепшы круг) і ненадоўга зрабіўся прэтэндэнтам на чэмпіёнскі тытул, маючы столькі ж ачкоў, як і Фарына з Фанхіа. У выніку Парсанс фінішаваў шостым у асноўным заліку пілотаў у канцы сезона з 9 баламі за адзіны этап. Таксама Парсанс належыць да групы трох пілотаў, што выйгралі сваю дэбютную гонку ў Чэмпіянаце Формулы-1 (першым быў Фарына на Брытанскім гран-пры 1950 года, а трэцім Джанкарла Багеці на гран-пры Францыі 1961 года).

Гран-Пры Швейцарыі

[правіць | правіць зыходнік]

Тры гоншчыка Alfa Romeo зноў панавалі на трасе падчас Гран-Пры Швейцарыі. У выніку перамог Фарына, Фаджолі стаў другім, адстаўшы на 0,4 с, а вось Фанхіа, як і ў Сільверстоўне, не пашанцавала — яго спыніла паломка рухавіка. Сышлі і абодва гоншчыка Ferrari, а трэцяе месца заняў Раз’е, які скарыстаўся сходам Фанхіа.

У Швейцарскім гран-пры таксама прымаў удзел матагоншчык Нэла Пагані, для якога нэта быў першы і апошні гран-пры ў Формуле. Дагэтуль італьянец паспяхова выступаў у Матацыклетных гран-пры. Пагані скончыў гонку на сёмай пазіцыі.

Гран-Пры Бельгіі

[правіць | правіць зыходнік]

Да Бельгійскага этапа дабараліся толькі 14 улзельнікаў. Шмат прыватных гоншчыкаў зняліся з гран-пры з-за высокіх коштаў. У асноўным да этапа даехалі ўсе лідары з Alfa Romeo, Ferrari і Talbot-Lago.

Фанхіа выйграў пяты этап, які адбыўся ў Бельгіі. Фаджолі зноў заняў другое месца, а трэцім стаў Раз’е. Лідар чэмпіянату, стартаваўшы з поўл-пазіцыі, фінішаваў толькі чацвёртым, з-за праблем з трансмісіяй пад канец гонкі. Некаторую інтрыгу ў гонку ўнёс Раймон Самер на Talbot, які лідараваў пяць колаў пасля таго, як гоншчыкі Alfa Romeo наведалі боксы для дазапраўкі. Але француз вымушаны быў спыніць барацьбу — згарэў рухавік на яго аўтамабілі.

Гран-Пры Францыі

[правіць | правіць зыходнік]

Шосты этап у Францыі зноў скончыўся перамогай Фанхіа, на рахунку якога тут было і найхутчэйшае кола. Фаджолі ў трэці раз запар фінішаваў другім, а трэцяе месца заняў Пітэр Уайтхед на новай Ferrari-375 з атмасферным рухавіком, якая дэбютавала на мінулым этапе ў Спа (ён, аднак, быў прыватным гоншчыкам, а сама Scuderia Ferrari у Рэймсе адсутнічала). Фарына спачатку ішоў першым, але затым праблемы з падачай паліва адкінулі яго далёка назад. Джузэпэ здолеў прарэзаць пелатон наскрозь і выйсці на трэцяе месца, але толькі для таго, каб неўзабаве канчаткова сысці.

Гран-Пры Італіі

[правіць | правіць зыходнік]

Да апошняга этапу сусветнага першынства Гран-Пры Італіі — Фарына меў на сваім рахунку 22 ачкі (2 перамогі), а Фанхіа — 26 (3 перамогі). Фаджолі, які чатыры разы займаў другія месцы, з 24 ачкамі таксама меў шанцы на перамогу ў асабістым заліку. Абодвум італьянцам для чэмпіёнскага звання патрэбная была толькі перамога (Фаджолі ў дадатак да гэтага неабходна было прайсці і лепшы круг), а Фанхіа мог абмежавацца і другім месцам.

Менавіта лідар чэмпіянату стартаваў на Гран-пры Італіі з першай пазіцыі, аднак на пачатковай стадыі гонкі ён прапусціў наперад Фарыну і Альберта Аскары, які быў неверагодна хуткі ў той уік-энд, у кваліфікацыі італьянец заняў другое месца, а пасля старту пачаў атакі на Фарыну і нават выйшаў у лідары, але затым яго напаткалі механічныя праблемы. Аднак гонка на гэтым для пілота Ferrari не была скончана, паколькі ён скарыстаўся машынай свайго партнёра па камандзе Дарына Серафіны і фінішаваў другім. Да падобнага вырашэння звярнуўся і Хуан-Мануэль Фанхіа пасля таго, як на яго балідзе адмовіла скрынка перадач. Але неўзабаве Фанхіа канчаткова сышоў. Фарына жа ўпэўнена выйграў гонку, а разам з ёй і чэмпіёнскі тытул. Луіджы Фаджыёлі хоць і фінішаваў трэцім, але апярэдзіць Фанхіа ў барацьбе за другую пазіцыю ў чэмпіянаце не змог, паколькі ў залік пайшлі чатыры другіх месца ў папярэдніх гонках.

Вынікі і пазіцыі

[правіць | правіць зыходнік]
Этап Гран-Пры Поўл-пазіцыя Найхутчэйшае кола Пераможца Канструктар Афіцыйны вынік
1 Гран-Пры Вялікабрытаніі Сцяг Італіі * Джузэпэ Фарына Сцяг Італіі * Джузэпэ Фарына Сцяг Італіі * Джузэпэ Фарына Сцяг Італіі * Alfa Romeo Дэталі Архівавана 18 студзеня 2015.
2 Гран-Пры Манака Сцяг Аргенціны * Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Аргенціны * Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Аргенціны * Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Італіі * Alfa Romeo Дэталі Архівавана 5 студзеня 2015.
3 500 міль Індыянапаліса Сцяг ЗША * Уолт Фолкнер Сцяг ЗША * Джонні Парсанс Сцяг ЗША * Джонні Парсанс Сцяг ЗША * Kurtis Kraft-Offenhauser Дэталі
4 Гран-Пры Швейцарыі Сцяг Аргенціны * Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Італіі * Джузэпэ Фарына Сцяг Італіі * Джузэпэ Фарына Сцяг Італіі * Alfa Romeo Дэталі Архівавана 5 студзеня 2015.
5 Гран-Пры Бельгіі Сцяг Італіі * Джузэпэ Фарына Сцяг Італіі * Джузэпэ Фарына Сцяг Аргенціны * Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Італіі * Alfa Romeo Дэталі Архівавана 14 ліпеня 2007.
6 Гран-Пры Францыі Сцяг Аргенціны * Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Аргенціны * Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Аргенціны * Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Італіі * Alfa Romeo Дэталі Архівавана 26 лютага 2015.
7 Гран-Пры Італіі Сцяг Аргенціны * Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Аргенціны * Хуан Мануэль Фанхіа Сцяг Італіі * Джузэпэ Фарына Сцяг Італіі * Alfa Romeo Дэталі

Пазіцыі пілотаў

[правіць | правіць зыходнік]

Схема размеркавання ачкоў згодна з пазіцыяй у гонцы.

Месца ў гонцы  1-ае   2-ое   3-яе   4-ае   5-ае   найхутчэйшае кола 
Ачкі 8 6 4 3 2 1
Пазіцыя Пілот ВБР
Сцяг Вялікабрытаніі
МАН
Сцяг Манака
500
Сцяг ЗША
ШВР
Сцяг Швейцарыі
БЕЛ
Сцяг Бельгіі
ФРА
Сцяг Францыі
ІТА
Сцяг Італіі
Ачкі
1 Сцяг Італіі * Джузэпэ Фарына 1 Ret 1 4 7 1 30
2 Сцяг Аргенціны * Хуан Мануэль Фанхіа Ret 1 Ret 1 1 Ret / Ret 27
3 Сцяг Італіі Луіджы Фаджыёлі 2 Ret 2 2 2 (3) 24 (28)
4 Сцяг Францыі Луі Раз'е 5 Ret 3 3 6† 4 13
5 Сцяг Італіі Альберта Аскары 2 Ret 5 DNS 2† 11
6 Сцяг ЗША Джонні Парсанс 1 9
7 Сцяг ЗША Біл Холанд 2 6
8 Сцяг Тайланда Бірабонгзэ Бхадуней Ret 5 4 Ret 5
9 Сцяг Вялікабрытаніі Пітэр Уайтхэд DNS 3 7 4
= Сцяг Манака Луі Шырон Ret 3 9 Ret Ret 4
= Сцяг Вялікабрытаніі Рэг Парнл 3 Ret 4
= Сцяг ЗША Маўры Роўз 3 4
13 Сцяг Італіі Дарына Серафіні 2† 3
= Сцяг Францыі Іў Жыро-Кабанту 4 Ret Ret 8 3
= Сцяг Францыі Раймон Самер 4 Ret Ret Ret Ret 3
= Сцяг Францыі Рабер Мазон Ret 4 Ret 3
= Сцяг ЗША Сесіл Грын 4 3
= Сцяг Францыі Філіп Этанселен 8 Ret Ret Ret 5† 5 3
19 Сцяг Італіі Фелічэ Банета 5 Ret DNS 2
20 Сцяг Францыі Эжэн Шабу Ret 5† 1
= Сцяг ЗША Джоўі Чытвуд 5† 1
= Сцяг ЗША Тоні Бетэнхаўзен 5† 1
— Сцяг Швейцарыі Туло дэ Граффенрыд Ret Ret 6 6 0
— Сцяг Вялікабрытаніі Боб Джэрард 6 6 0
— Сцяг Італіі Луіджы Вілларэзі Ret Ret 6 DNS 0
— Сцяг ЗША Лі Уоллард 6 0
— Сцяг Францыі Шарль Пазі 6† 0
— Сцяг Бельгіі Джонні Клэс 11 7 10 8 Ret Ret 0
— Сцяг Вялікабрытаніі К'юс Харысан 7 Ret Ret 0
— Сцяг Францыі П'ер Левек 7 Ret Ret 0
— Сцяг ЗША Уолт Фолкнер 7 0
— Сцяг Італіі Нелла Пагані 7 0
— Сцяг ЗША Херы Шэл Ret 8 0
— Сцяг ЗША Джордж Конар 8 0
— Сцяг Вялікабрытаніі Джэфры Крослі Ret 9 0
— Сцяг Вялікабрытаніі Дэвід Хэмпшыр 9 Ret 0
— Сцяг ЗША Пол Руссо 9 0
— Сцяг Швейцарыі Тоні Бранка 11 10 0
— Сцяг ЗША Пэт Флаэрці 10 0
— Сцяг Вялікабрытаніі Брайан Шоўі-Тэйлар 10† 0
— Сцяг Вялікабрытаніі Джо Фрай 10† 0
— Сцяг ЗША Майран Фор 11 0
— Сцяг ЗША Дуэйн Картэр 12 0
— Сцяг ЗША Мэк Хэлінгс 13 0
— Сцяг ЗША Джэк МакГрэт 14 0
— Сцяг ЗША Трой Раттман 15 0
— Сцяг ЗША Джын Хатлі 16 0
— Сцяг ЗША Джыммі Дэйвіс 17 0
— Сцяг ЗША Джонні МакДаўэлл 18 0
— Сцяг ЗША Уолт Браўн 19 0
— Сцяг ЗША Трэвіс Уэбб 20 0
— Сцяг ЗША Джэры Хойт 21 0
— Сцяг ЗША Уолт Эдэр 22 0
— Сцяг ЗША Джэкі Хоўмс 23 0
— Сцяг ЗША Джым Рэзман 24 0
— Сцяг Ірландыі Джо Келлі NC 0
— Сцяг Італіі Франка Роль Ret Ret Ret 0
— Сцяг Францыі Эжэн Мартан Ret Ret 0
— Сцяг Аргенціны Хасэ Фройлан Гансалез Ret Ret 0
— Сцяг Вялікабрытаніі Дэвід Марэй Ret Ret 0
— Сцяг Францыі Марыс Трынцін'ян Ret Ret 0
— Сцяг Вялікабрытаніі Лэслі Джонсан Ret 0
— Сцяг Вялікабрытаніі Пітэр Уокер Ret† 0
— Сцяг Вялікабрытаніі Тоні Ролт Ret† 0
— Сцяг ЗША Генры Бэнкс Ret 0
— Сцяг ЗША Біл Шындлер Ret 0
— Сцяг ЗША Фрэд Агабашыян Ret 0
— Сцяг ЗША Джымі Джэксан Ret 0
— Сцяг ЗША Сем Хэнкс Ret 0
— Сцяг ЗША Дзік Рэтман Ret 0
— Сцяг ЗША Дзюк Дынсмо Ret 0
— Сцяг ЗША Бэйліс Ліўрэт Ret† 0
— Сцяг ЗША Біл Кэнтрэл Ret† 0
— Сцяг Францыі Гі Мерэс Ret 0
— Сцяг Германіі Пауль Піч Ret 0
— Сцяг Італіі Кліментэ Б'ёндэцці Ret 0
— Сцяг Францыі Анры Луво Ret 0
— Сцяг Італіі Франка Камоці Ret 0
— Сцяг Італіі Кансальва Санезі Ret 0
— Сцяг Італіі П'ера Таруффі Ret† 0
— Сцяг Аргенціны Альфрэда Піан DNS 0
Пазіцыя Пілот ВБР
Сцяг Вялікабрытаніі
МАН
Сцяг Манака
500
Сцяг ЗША
ШВР
Сцяг Швейцарыі
БЕЛ
Сцяг Бельгіі
ФРА
Сцяг Францыі
ІТА
Сцяг Італіі
Ачкі
Легенда
КолерВынік
ЗолатаПераможца
Срэбра2-е месца
Бронза3-е месца
ЗялёныФініш у ачках
Блакітны Фініш без ачкоў
Фініш без класіфікацыі (NC)
ФіялетавыНе фінішаваў (Ret)
Чырвоны Не кваліфікаваўся (DNQ)
Не прайшоў перадкваліфікацыю (DNPQ)
ЧорныДыскваліфікаваны (DSQ)
Белы Не Стартаваў (DNS)
Гонку адмянілі (C)
Светла-блакітны Удзельнічаў толькі ў практыцы (PO)
Пятнічны тэст-пілот (TD)
(з 2003 года)
Пусты Не практыкаваўся (DNP)
Выключаны (EX)
Не з’явіўся (DNA)

Паўтлусты шрыфт — Поўл-пазіцыя
Курсіў — Найхутчэйшае кола

  • † Пазіцыя падзелена паміж пілотамі на адным балідзе.
  • Толькі 4 лепшыя выніка пайшлі ў залік. Лічбы без дужак — гэта ачкі Чэмпіянату; лічбы з дужкамі — агульная колькасць ачкоў.

Заліку Кубка канструктараў у тыя гады не існавала, але, калі б ён праводзіўся, то пераможцам стала б з вялікім адрывам каманда Alfa Romeo. Яна набрала 85 ачкоў супраць 15 ў найбліжэйшага пераследніка Ferrari.

Зноскі