Луіджы Фаджыёлі
Луіджы Фаджыёлі | |||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | Італія | ||||||||||||||||||||||||
Дата нараджэння | 9 чэрвеня 1898[1] | ||||||||||||||||||||||||
Месца нараджэння | |||||||||||||||||||||||||
Дата смерці | 20 чэрвеня 1952 (54 гады) | ||||||||||||||||||||||||
Месца смерці | |||||||||||||||||||||||||
Выступленні ў «Формуле-1» | |||||||||||||||||||||||||
Сезоны | 1950-1951 | ||||||||||||||||||||||||
Каманды | Alfa Romeo | ||||||||||||||||||||||||
Гран-пры | 7 | ||||||||||||||||||||||||
Дэбют | Вялікабрытанія 1950 | ||||||||||||||||||||||||
Апошні Гран-пры | Францыя 1951 | ||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Луіджы Фаджыёлі (італ.: Luigi Fagioli; 9 чэрвеня 1898, Азіма, Анкона, Італія — 20 чэрвеня 1952, Монтэ-Карла, Манака) — італьянскі аўтагоншчык, удзельнічаў у чэмпіянатах свету ў гонках Формулы-1 у сезонах 1950—1951 гадоў. Віцэ-чэмпіён Еўропы 1935 года. Заняў трэцяе месца ў чэмпіянаце 1950 года. Быў вядомы сваім няўступлівым характарам і нязгодай з аўтарытэтамі.
Меў мянушку «рабаўнік з Абруцы», пры тым, што не паходзіў з італьянскага рэгіёну Абруцы і не меў рэпутацыі злачынцы[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Луіджы Фаджыёлі нарадзіўся ў 1898 годзе ў італьянскім горадзе Азіма. Удзел у гонках пачаў у 1920-я гады, з найбольшымі перамогамі ў 1930-я.
У 1950 годзе стаў выступаць у Формуле-1 за каманду Alfa Romeo. У сезоне 1951 года на Гран-пры Францыі здабыў сваю адзіную перамогу (разам з Хуанам Мануэлем Фанхіа). На дадзены момант з’яўляецца найстарэйшым пераможцам гонкі ў Формуле-1 (53 гады)[3][4].
Пасля таго як пакінуў Формулу-1, прымаў удзел у кузаўных гонках. У прыватнасці, кіраваў седанам Lancia Aurelia B20. 1 чэрвеня 1952 года павінен быў узяць удзел у спаборніцтвах у Монтэ-Карла, але напярэдадні, падчас трэніроўкі, патрапіў у аварыю. Памёр 20 чэрвеня ў шпіталі ў Монтэ-Карла[5].
Зноскі
- ↑ FAGIOLI, Luigi Cristiano // Dizionario Biografico degli Italiani — 1994. — Vol. 44. Праверана 27 чэрвеня 2018.
- ↑ From 'The Iceman' to 'The Monza Gorilla' - the best nicknames in F1 history (англ.). formula1.com (27 студзеня 2017). Праверана 5 ліпеня 2022.
- ↑ Urodził się Luigi Fagioli (польск.). autocentrum.pl (9 чэрвеня 2019). Праверана 30 лістапада 2019.
- ↑ F1’s 'one-win wonders' - how many do you remember? (англ.). formula1.com (4 красавіка 2020). Праверана 5 ліпеня 2022.
- ↑ Zmarł Luigi Fagioli (польск.). autocentrum.pl (20 чэрвеня 2019). Праверана 30 лістапада 2019.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Луіджы Фаджыёлі (руск.) на сайце wildsoft.motorsport.com
- Нарадзіліся 9 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1898 годзе
- Нарадзіліся ў правінцыі Анкона
- Памерлі 20 чэрвеня
- Памерлі ў 1952 годзе
- Памерлі ў Монтэ-Карла
- Памерлі ў правінцыі Анкона
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Аўтагоншчыкі паводле алфавіта
- Пілоты Формулы-1 паводле алфавіта
- Аўтагоншчыкі Італіі
- Пераможцы Гран-пры Формулы-1
- Пілоты Формулы-1 з Італіі
- Гоншчыкі, якія загінулі падчас заездаў