Луіза Дзюпен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Луіза Дзюпен
Louise Dupin
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Луіза Мары Мадлен Гіём дэ Фантэн / Louise Marie Madeleine Guillaume de Fontaine
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1706(1706-10-28)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 лістапада 1799(1799-11-20)[1] (93 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Samuel Bernard[d]
Маці Manon Dancourt[d]
Муж Claude Dupin[d]
Дзеці Jacques-Armand Dupin de Chenonceaux[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці гаспадыня літаратурнага салону
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Луіза Дзюпен (таксама Мадам Дзюпен, фр.: Louise Dupin; поўнае імя: Луіза Мары Мадлен Гіём дэ Фантэн, фр.: Louise Marie Madeleine Guillaume de Fontaine; 28 кастрычніка 1706, Парыж, Французскае Каралеўства ― 20 лістапада 1799, замак Шэнансо, Турэнь, Французская Рэспубліка) ― французская пісьменніца, гаспадыня літаратурнага салона і феміністка. Адна з слынных постацяў французскай Эпохі Асветніцтва. Прабабка Жорж Санд[3].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыкі XVIII стагоддзя згадваюць яе ў сувязі з дзейнасцю салонаў, ідэйных рухаў, у якіх Луіза Дзюпен адыгрывала стратэгічную ролю[4]. Нарадзілася 28 кастрычніка 1706 года ў Парыжы. Дачка знакамітай актрысы свайго часу Манон Данкур і магутнага банкіра Самюэля Бернара, Луіза атрымала лепшую адукацыю[5].

1 снежня 1722 года яна абралася шлюбам з старэйшым за яе на дваццаць гадоў генеральным адкупінікам-падаткоўнікам Клодам Дзюпенам (1686-1769), пазнейшым адміністратарам каралеўскіх каронных маёнткаў, якому ў 1727 годзе нарадзіла сына Жака-Армана Дзюпена дэ Шэнансо (1727—1767)[6].

У 1732 годзе Дзюпены набылі атэль Ламбер (Hôtel Lambert) у Парыжы, а ў 1733 годзе — замак Шэнансо. Дзякуючы багаццю мужа і сваім грамадскім талентам, Луізе Дзюпен удалося стварыць уплывовы і паважаны літаратурны салон, у якім яна змагла сабраць вядучых асветнікаў Францыі: напрыклад Вальтэра, Мантэск’ё, Бюфона і іншых[7].

У пачатку 1740-х гадоў яна наняла маладога чалавека Жан-Жака Русо для выхавання свайго сына, які пазней таксама час ад часу служыў ейнымсакратаром[8].

У 1767 годзе сын Жак Арман памёр ад жоўтай ліхаманкі на Рэюньёне пасля таго, як быў дэпартаваны туды ў 1765 годзе з-за шматлікіх даўгоў ад азартных гульняў. Праз два гады, у 1769 годзе, ейны муж Клод памёр у Парыжы ва ўзросце 83 гадоў.

У 1782 г. мадам Дзюпен цалкам перабралася ў Шэнансо, дзе і памерла ў 1799 г. ва ўзросце 93 гадоў. Кажуць, дзякуючы сяброўскім адносінам з насельніцтвам, яна змагла выратаваць замак ад разрабавання і разбурэння падчас рэвалюцыі[9].

Пахаваная ў Шэнансо.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Акрамя ўтрымання вядомага на ўвесь Парыж літаратурнага салона, Мадам Дзюпен зьўлялася аўтаркай філасофскіх прац[10].

Так, Мадам Дзюпен удзельнічала ў працах свайго мужа Клода Дзюпена і дапамагла яму ў 1749 г. напісаць кнігу ў двах тамах «Развагі над некаторымі часткамі кнігі пад назвай «De l'Esprit des lois»», якая абвяргала аргументы, выкладзеныя Мантэск'ё ў ягогым даследаванні «De l'esprit des lois» (Пра дух законаў), апублікаваным у 1748 годзе[11].

Але галоўнай працай яе жыцця стаў трактат «La défense des femmes et l'égalité entre les sexes» (Абарона жанчын і роўнасць паміж паламі), які пісьменніца пісала з 1745 па 1751. Тэкст надыктоўвала сваймі сакратару Жан-Жаку Русо. Абарона правоў жанчын ― сфера, якая была асабліва блізкая ейнаму сэрцу, прымусіла мадам Дзюпен аспрэчыць мізагінныя развагі Мантэск'ё ў гэтым пытанні. Трактат застаўся ў рукапісным варыянце (каля 2000 старонак) і ніколі не публікаваўся[12].

У 1720 Мадам дэ Ламбер спрабавала выдаць твор слыннай салонніцы, але не ўдалося[13].

У 2021 годзе французскі прафесар Фрэдэрык Марці выдаў кнігу, прысвечаную жыццю асветніцы-феміністкі[14]. У 2022 годзе ў выдавецтве Payot запланаваная першая публікацыя трактату, напісанага ў 1745 годзе[15].

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • 1749: Réflexions sur quelques parties d'un livre intitulé de l’Esprit des lois (разам з мужам)
  • 1745—1751: La défense des femmes et l'égalité entre les sexes.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. пасведчанне аб смерці
  3. Jean Buon, «George Sand et Madame Dupin: son arrière grand-mère par alliance», Les amis de George Sand, Tusson, Éditions du Lérot, no 34 «George Sand et les arts du xviiie siècle», septembre 2012, p. 187 à 204.
  4. Frédéric Marty, Louise Dupin: défendre l'égalité des sexes en 1750, Paris, Éditions Classiques Garnier, coll. «L'Europe des Lumières» (no 73), 27 janvier 2021, 344 p.
  5. Christiane Gil, Les Dames de Chenonceau, Paris, Éditions Pygmalion, coll. «Les grandes dames de l'histoire», 18 septembre 2003, 192 p. «Louise Dupin, une femme de cœur et d'esprit au siècle des Lumières», p. 123 à 144.
  6. Christiane Gil, Les Dames de Chenonceau, Paris, Éditions Pygmalion, coll. «Les grandes dames de l'histoire», 18 septembre 2003, 192 p. «Louise Dupin, une femme de cœur et d'esprit au siècle des Lumières», p. 123 à 144.
  7. Christiane Gil, Les Dames de Chenonceau, Paris, Éditions Pygmalion, coll. «Les grandes dames de l'histoire», 18 septembre 2003, 192 p. «Louise Dupin, une femme de cœur et d'esprit au siècle des Lumières», p. 123 à 144.
  8. Frédéric Marty (dans Rousseau en toutes lettres, sous la direction d'Éric Francalanza), La correspondance de Rousseau avec la famille Dupin: Jean-Jacques était-il un parasite?, Rennes, Éditions des Presses universitaires de Rennes, 2014, p. 57 à 69.
  9. Jean Buon (préf. Michelle Perrot), Madame Dupin: Une féministe à Chenonceau au siècle des Lumières, Joué-lès-Tours, Éditions La Simarre, 16 janvier 2014, 224 p.
  10. Jean Buon (préf. Michelle Perrot), Madame Dupin: Une féministe à Chenonceau au siècle des Lumières, Joué-lès-Tours, Éditions La Simarre, 16 janvier 2014, 224 p.
  11. Frédéric Marty, Louise Dupin: défendre l'égalité des sexes en 1750, Paris, Éditions Classiques Garnier, coll. «L'Europe des Lumières» (no 73), 27 janvier 2021, 344 p.
  12. Frédéric Marty (dans Femmes des Lumières. Recherches en arborescences. Ouvrage collectif sous la direction de Huguette Krief (Université Aix-Marseille), Marie-Emmanuelle Plagnol-Diéval (Université Paris Est-Créteil), Michèle Crogiez Labarthe (Université de Berne), Édith Flamarion (Université de Sorbonne Nouvelle Paris 3), «L'Ouvrage sur les femmes» de Louise Dupin face à l'article «Femme» de l'Encyclopédie, Paris, Éditions Classiques Garnier, coll. «Rencontres / Le dix-huitième siècle» (no 309), 6 juin 2018, 398 p.
  13. Frédéric Marty (dans Femmes des Lumières. Recherches en arborescences. Ouvrage collectif sous la direction de Huguette Krief (Université Aix-Marseille), Marie-Emmanuelle Plagnol-Diéval (Université Paris Est-Créteil), Michèle Crogiez Labarthe (Université de Berne), Édith Flamarion (Université de Sorbonne Nouvelle Paris 3), «L'Ouvrage sur les femmes» de Louise Dupin face à l'article «Femme» de l'Encyclopédie, Paris, Éditions Classiques Garnier, coll. «Rencontres / Le dix-huitième siècle» (no 309), 6 juin 2018, 398 p.
  14. Roger-Pol Droit, Louise Dupin, pour l’égalité des sexes au siècle des Lumières, Le Monde, le 30 juillet 2022, https://www.lemonde.fr/series-d-ete/article/2022/07/30/louise-dupin-pour-l-egalite-des-sexes-au-siecle-des-lumieres_6136706_3451060.html?dicbo=v2-c3344df2178d9b4f28f5c874c7910cc6
  15. Des femmes // Les Libraires, https://www.leslibraires.ca/livres/des-femmes-louise-dupin-9782228931168.html

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Frédéric Marty, Louise Dupin. Défendre l’égalité des sexes en 1750, Classiques Garnier, «L’Europe des Lumières», 2021.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]