Жорж Санд
| Жорж Санд | |
|---|---|
| фр.: George Sand | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | Амандзіна Аўрора Люсіль Дзюпэн |
| Псеўданімы | George Sand[1] |
| Дата нараджэння | 1 ліпеня 1804[2][3][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 8 чэрвеня 1876[3][4][…] (71 год) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | Францыя |
| Бацька | Maurice Dupin de Francueil[d][6] |
| Маці | Sophie Victoire Delaborde[d][6] |
| Муж | Казімір Дзюпэн[d] |
| Дзеці | Марыс Санд[d] і Solange Dudevant-Sand[d] |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменніца, журналістка, гаспадыня літаратурнага салону, драматург, раманіст, аўтар дзённіка, актывіст за права жанчын, лібрэтыст, кампазітарка, аўтар |
| Кірунак | рамантызм |
| Мова твораў | французская |
| Подпіс |
|
Жорж Санд (фр.: George Sand, сапраўднае імя фр.: Amandine Aurore Lucile Dupin — Амандзіна Аўрора Люсіль Дзюпэн; 1 ліпеня 1804, Парыж — 8 чэрвеня 1876) — французская пісьменніца-празаік .
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Вучылася ў англійскім каталіцкім манастыры ў Парыжы. Аўтар раманаў, апавяданняў, п’ес і публіцыстычных тэкстаў. Яна не толькі прымае мужчынскі псеўданім, але пачынае з’яўляцца на публіцы ў мужчынскім адзенні. Сярод любімых мужчын Жорж Санд вылучаюцца кампазітары Франц Ліст і Фрыдэрык Шапен (14-гадовыя адносіны, апісаныя ў кнізе «Зіма на Маёрцы») і пісьменнікі Альфрэд дэ Мюсэ і Праспер Мерымэ. Вядома і шырокая перапіска з Густавам Флаберам.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютавала псіхалагічным раманам «Індыяна» (1832), у якім тэма жаночай эмансіпацыі цесна звязана з праблемай свабоды чалавека. У раманах «Валянціна» (1832), «Лелія» (1833), «Жак» (1834) у традыцыях байранізму і «нястрымнага рамантызму» абвясціла індывідуалістычны бунт як адзіны шлях у абнаўленні грамадства. На мяжы 1830-40-х г. захапілася ідэямі ўтапічнага і хрысціянскага сацыялізму. Аўтар сацыяльных раманаў «Мапра» (1837), «Вандроўны падмайстар» (1840), «Арас» (1841), «Млынар з Анжыбо» (1845), «Грэх пана Антуана» (1847), дылогіі «Кансуэла» (1842-43) і «Графіня Рудальштат» (1843-44). Дэмакратычныя погляды Жорж Санд выявіліся ў цыкле вясковых аповесцей («Чортава лужына», 1846; «Франсуа-знайдыш», 1847-48; «Маленькая Фадэта», 1848-49). Удзельніца рэвалюцыі 1848, пасля перамогі рэакцыі адышла ад палітыкі. Аўтар мемуараў «Гісторыя майго жыцця» (1854-55), шматлікіх раманаў, у т.л. «Снегавік» (1858), «Апошняе каханне» (1867) і інш. Аповесць «Франсія» (1872) пра гістарычныя падзеі 1812-14.
Цікавыя факты
[правіць | правіць зыходнік]- Паводле звестак, апублікаваных Андрэ Маруа, Казімір Дзюпэн, былы муж пісьменніцы, пасля апошняй у яго жыцці сустрэчы з ёй казаў: «У мяне не было жадання называць яе Аўрорай; яна была хутчэй падобна на сонца на захадзе[7]». Сутнасць каламбура няцяжка зразумець, ведаючы, што ў французскай мове Aurore азначае не толькі Аўрора, асабістае імя раманісткі, але і «світанак».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 24 чэрвеня 2024.
- ↑ F. S. Sand, George // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 24. — P. 131–135.
- 1 2 3 Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962.
- ↑ George Sand
- ↑ http://www.timelines.ws/countries/FRANCE_D.HTML
- 1 2 Gallica — 1997. Праверана 24 чэрвеня 2024.
- ↑ Моруа, Андре. Жорж Санд / [Пер. с фр. Е. С. Булгаковой] — Мн.: Беларусь, 1983, с. 364-65.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 1 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1804 годзе
- Нарадзіліся ў Парыжы
- Памерлі 8 чэрвеня
- Памерлі ў 1876 годзе
- Памерлі ў дэпартаменце Эндр
- Пахаваныя ў рэгіёне Цэнтр — Даліна Луары
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Францыі
- Пісьменнікі XIX стагоддзя
- Пісьменніцы Францыі
- Франкамоўныя пісьменнікі
- Постаці фемінізму Францыі