Лу Цзясі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лу Цзясі
Дата нараджэння 26 кастрычніка 1915(1915-10-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 чэрвеня 2001(2001-06-04) (85 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік, палітык
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лу Цзясі (кіт. спр. 卢嘉锡, піньінь Lú Jiāxī, 26 кастрычніка 1915 — 4 чэрвеня 2001) — кітайскі хімік. Яго называлі піянерам структурнай хіміі ў Кітаі[3].

Член Кітайскай АН (1955, аддзяленне хіміі) і яе прэзідэнт (1981—1987). Ганаровы член Еўрапейскай акадэміі навук, мастацтваў і літаратуры  (руск.) (1984). Член TWAS[en] (1985, перш член-карэспандэнт), яе віцэ-прэзідэнт. Замежны член каралеўскай акадэміі Бельгіі (1987).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Па нацыянальнасці хань.

Скончыў хімфак Сямыньскага ўніверсітэта (бакалаўр, ліпень 1934). Доктарскую ступень PhD паводле фізічнай хіміі атрымаў ва Універсітэцкім каледжы Лондана  (руск.) (ліпень 1939).

Затым на даследчай працы на хімфаку Калтэха, дзе навучаўся пад кіраўніцтвам двойчы лаўрэата Нобелеўскай прэміі Лайнуса Полінга. У 1944 годзе прымаў удзел у працы навукова-даследчай лабараторыі камітэта абароннай навукі  (руск.) ЗША ў штаце Мэрыленд, яго праца там была адзначана прэміяй камітэта.

У 1945 годзе адхіліў шматлікія прапановы працы і пераадольваючы цяжкасці вярнуўся ў Кітай, дзе атрымаў пасаду дэкана хімфака Сямыньскага ўніверсітэта, пачаўшы прафесарам хіміі, даслужыўся да прарэктара.

У 1960-81 гадах прарэктар Фуцзяньскага ўніверсітэта і адначасова дырэктар Фуцзяньскага НДІ структурнай хіміі Кітайскай АН, віцэ-прэзідэнт Фуцзяньскага аддзялення Кітайскай АН.

З мая 1981 па студзень 1987 гадоў прэзідэнт Кітайскай АН, затым яе спецсаветнік.

З’яўляўся таксама намеснікам старшыні Кітайскага навукова-тэхналагічнага таварыства і ўзначальваў Кітайскае хімічнае таварыства.

Аўтар шматлікіх прац і выхавальнік многіх кітайскіх навукоўцаў.

" «Дрэнны той настаўнік, які не можа навучыць сваіх вучняў так, каб яны маглі перасягнуць яго самога»
— казаў прафесар Лу[3]
"

З 1981 года намеснік, у 1988—1997 гадах старшыня, затым ганаровы старшыня Рабоча-сялянскай дэмакратычнай партыі Кітая (РСДПК).

Намеснік старшыні ПК УСНП  (руск.) 8 склікання.

Намеснік старшыні УК НПКСК  (руск.) 7, 9 скліканняў, член ПастКама 6 склікання.

Ганаровы доктар навук (DSc) Лонданскага гарадскога ўніверсітэта (1987).

Лаўрэат прэміі Ho Leung Ho Lee Foundation  (англ.) (1999).

Існуе Фонд імя Лу Цзясі АН КНР.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France BnF catalogue généralParis: BnF. Праверана 26 сакавіка 2017.
  2. https://twas.org/directory/lu-jiaxi
  3. а б Professor Lu Jiaxi: Pioneer of Structural Chemistry in China(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 20 студзеня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]