Любоў Лаўраўна Сямашка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Любоў Лаўраўна Сямашка
Імя пры нараджэнні Любоў Лаўраўна Васюковіч
Дата нараджэння 1901
Месца нараджэння
Дата смерці 1982
Прафесія оперная спявачка, музычны педагог
Тэатр

Любоў Лаўраўна Сямашка, нар. Васюковіч (1901, Мінск — 1982) — беларуская оперная спявачка і педагог[1][2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Мінску ў сям'і праваслаўнага святара Лаўра Пятровіча Васюкевіча і яго жонкі Кацярыны Паўлаўны. Бацьку Любові растралялі ў 1926 годзе, што адбілася і на лёсе яго дачкі. Рэабілітавалі Лаўра Васюковіча толькі 24 ліпеня 1992 года, ужо пасля смерці яго дачкі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1930-я гады Л. Сямашка паспяхова пачынала сваю сольную кар’еру спявачкі на сцэне Дзяржаўнага тэатра оперы і балета ў Мінску; валодала адметным лірыка-каларатурным сапрана, выконваючы вядучыя партыі ў спектаклях тады яшчэ зусім маладога опернага калектыву, разам з ўзыходзячай «зоркай» таго часу Ларысай Александроўскай. Партыя Мікаэлы ў оперы «Кармэн» Жоржа Бізэ, Марфы — у «Царскай нявесце  (руск.)» і «Шамаханскай царыцы  (руск.)» М. Рымскага-Корсакава[2].

Працуючы ў Мінску, Любоў Лаўраўна пазнаёмілася са сваім будучым мужам, Міхаілам Мар’янавічам Сямашкам, сынам прафесароў Маскоўскай кансерваторыі Мар’янам Рамуальдавічам і Валянцінай Антонаўнай Сямашкамі.

З-за таго, что Любоў Лаўраўна лічылася дачкой ворага народа, працягваць працу артысткай оперы не было магчыма, таму яна разам з мужам пераехала ў 1941 годзе ў Вілейку, дзе працавала педагогам у мясцовай музычнай школе[3]. Сярод яе вучняў была будучая беларуская кампазітарка Валянціна Сярых[2][4].

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Муж Міхаіл Мар'янавіч Сямашка, дачка Ірына, унук Міхаіл.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тэатральная Беларусь: Энцыкл. Т.2. С.396.
  • БД «Беларусь у падзеях i асобах»

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]