Валянціна Васільеўна Сярых

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валянціна Васільеўна Сярых
Дата нараджэння 1951
Месца нараджэння
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар

Валянціна Васільеўна Сярых (1951, Бабруйск —) — беларускі кампазітар[1], стваральнiк i кiраўнiк першай дзiцячай эстраднай вакальнай студыi «Званочак»[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям'і ваенаслужачага[3]. Адной з першых настаўніц музыкі для маленькай Валі стала беларуская оперная спявачка і музычны педагог Любоў Сямашка[3].

Закончыла ДМПІ імя Гнесіных(руск.) бел. (Масква) па класу кампазіцыі прафесара М. I. Пяйко (1975) і аспірантуру пад кіраўніцтвам М. I. Пяйко(руск.) бел. і Г. I. Ліцінскага(руск.) бел. (1985)[1].

Член СК Беларусі (1978)[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Валянціна Сярых найбольш поўна праявіла сябе ў камернай музыцы. Яе фартэпіянныя п'есы, інструментальныя ансамблі, а таксама рамансы і песні вызначаюцца выразнасцю мелодыкі, маляўнічасцю гучання, шчырасцю і эмацыянальнасцю[1].

Асобнае месца ў творчасці кампазітара займае музыка для дзяцей. В. Сярых напісала шмат камерна-інструментальных мініяцюр і песень, якія вызначаюцца меладыйнасцю і лірычнай напоўненасцю[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Юденич Н. Первые шаги в трудном поиске // Сов. музыка. 1980. № 3.
  • Кобец-Філімонава А. Знайсці сябе // Мастацтва Беларусь 1988. № 2.
  • Хорсун С. Светлая магія гукаў // Настаўн. газ. 1988. 9 ліп.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 15. — Мн., 2002.
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Т. 5. — Мн., 1987.
  • 70 год Беларускаму саюзу кампазiтараў. — Мн., 2003. — С. 49. (Прозвішча на беларускай мове Серых)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]