Любчанскія баі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Любчанскія баі
Асноўны канфлікт: Усходнееўрапейскі тэатр ваенных дзеянняў Другой сусветнай вайны
Дата 3 і 6—7 ліпеня 1944
Месца Любча
Праціўнікі
парызанская брыгада імя Ф. Э. Дзяржынскага

Любчанскія баі — баі партызанскай брыгады імя Ф. Э. Дзяржынскага супраць нямецкіх войск у гарадскім пасёлку Любча 3 і 68 ліпеня 1944 года.

Перадумовы[правіць | правіць зыходнік]

Нямецкі гарнізон у Любчы (каля 450 чалавек) прыкрываў адступленне разбітых Чырвонай Арміяй нямецкіх войск. Камандаванне партызанскай брыгады распрацавала план па захопу гарнізона.

Ход баёў[правіць | правіць зыходнік]

3 ліпеня 1944 года партызаны штурмам авалодалі гарадскім пасёлкам Любча, знішчылі 17 і ўзялі ў палон каля 200 нямецкіх вайскоўцаў, захапілі 7 ручных кулямётаў, мінамёт, 13 аўтаматаў, 220 вінтовак, 60 тысяч патронаў і шмат харчавання. Выбітыя з пасёлка гітлераўцы пачалі канцэнтраваць сабраныя з тэрыторыі Любчанскага і Навагрудскага раёнаў сілы ў вёсцы Нягневічы Любчанскага раёна з мэтай авалодаць пасёлкам, прыціснуць партызан да ракі Нёман, знішчыць іх і забяспечыць прарыў разбітым вайсковым часцям цераз Налібоцкую пушчу на Ліду.

6 ліпеня нямецкія войскі (каля 3 тысяч чалавек) пры падтрымцы танкаў і артылерыі з трох напрамкаў (ад вёсак Слабада, Ачукевічы, Галынь) пачалі наступленне. Партызаны (каля 800 чалавек), узброеныя 45-міліметровай гарматай, процітанкавым ружжом, 5 мінамётамі і 7 ручнымі кулямётамі, 7 гадзін вялі бой з праціўнікам. Пры падтрымцы танкаў гітлераўцы некалькі разоў пераходзілі ў атаку з мэтай адрэзаць партызан ад пераправы цераз Нёман. З-за пагрозы акружэння брыгада была вымушана пакінуць Любчу і адысці на новыя пазіцыі. Партызаны знішчылі каля 300 і паранілі больш за 300 салдат праціўніка, падбілі і знішчылі 3 танкі, 2 броне- і 4 аўтамашыны. 8 ліпеня 1944 года пасля 2 дзён баёў з праціўнікам, які прарываўся на Ліду, партызаны зноў захапілі Любчу і ўтрымлівалі яе да падыходу Чырвонай Арміі. У баях загінулі 14 партызан.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • М. Ф. Шумейка // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.