Перайсці да зместу

Любячаніны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Любячаніны — старажытны баярскі род княжацкага паходжання. Заснавальнікам роду лічыцца князь драўлян Мал, забіты каля 946 кіеўскай княгіняй Вольгай. У Якімаўскім летапісы кажыцца, што Мал «князь драўлянскі, сын Ніскінін». Гісторыкі лічаць, што дзецьмі Мала маглі быць Малуша, ключніца княгіні Вольгі і маці князя Уладзіміра, і Дабрыня. Яны займалі становішча прыдворнай чэлядзі пры Вользе і Святаславе, але затым змаглі дасягнуць значных вышынь у дзяржаўным кіраванні. Дабрыня стаў намеснікам у Ноўгарадзе, куды неўзабаве быў адпраўлены і Уладзімір з Малушай. Летапіс заве бацькам Малушы Малка Любчаніна. У былінах Дабрыня носіць імя па бацьку Мікіціч і завецца «вяскоўцам».

Ніскіня

  1. Мал (?-каля 946), князь драўлян
    1. Малуша (944?-1002), ключніца кіеўскае княгіні Вольгі, ад вялікага князя Святаслава мела сына Уладзіміра.
    2. Дабрыня, ваявода князя Уладзіміра
      1. Канстанцін (?-1022), наўгародскі пасаднік
        1. Астрамір (?-1057), наўгародскі пасаднік
          1. Вышата (?-пасля 1064), ваявода Яраслава Мудрага
            1. Ян Вышаціч (?-24 чэрвеня 1106), кіеўскі тысяцкі; ж. - Марыя (?-16 красавіка 1091)
              1. Варлаам (?-1073?), узначаліў Свята-Дзмітрыеўскі манастыр
            2. Пуцята Вышаціч (?-пасля 1106), кіеўскі тысяцкі