Люцыян Жалігоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Люцыян Жалігоўскі
Lucjan Żeligowski
Люцыян Жалігоўскі
сцяг
Міністр ваенных спраў Польшчы
27 лістапада 1925 — 10 мая 1926
Папярэднік: Стэфан Маеўскі
Пераемнік: Юліюш-Тадэвуш Тарнава-Мальчэўскі
 
Дзейнасць: афіцэр, палітык
Нараджэнне: 17 кастрычніка 1865(1865-10-17)
Смерць: 9 ліпеня 1947(1947-07-09) (81 год)
Пахаванне:
 
Ваенная служба
Гады службы: 1885 - 1927
Прыналежнасць: Flag of Russia.svg Расійская імперыя,
Flag of Poland.svg Польшча
Званне: Naramiennik Generał broni land.png
генерал брані
Бітвы:
 
Узнагароды:
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Ордэн Святога Уладзіміра IV ступені
Ордэн Святога Станіслава II ступені
Ордэн Святой Ганны III ступені
Ордэн Святой Ганны II ступені
Камандор ордэна «За вайсковую доблесць» Сярэбраны крыж ордэна «За вайсковую доблесць»
Ордэн Адраджэння Польшчы 1-й ступені
Чатырохразова ўзнагароджаны Крыжом Храбрых
Крыж Незалежнасці
Krzyz Zaslugi Wojsk Litwy Srodkowej Ribbon.png
POL Medal Pamiątkowy Za Wojnę 1918-1921 BAR.svg
Медаль «10-годдзе здабыцця незалежнасці»
Камандор ордэна Ганаровага легіёна
Ваенны крыж 1939—1945 (Францыя) Медаль Перамогі (Францыя)
Ордэн Кароны Румыніі I ступені

Люцыян Жалігоўскі (польск.: Lucjan Żeligowski; 17 кастрычніка 1865 — 9 ліпеня 1947) — генерал, дзяржаўны і ваенны дзеяч Сярэдняй Літвы і Польшчы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Люцыян Жалігоўскі нарадзіўся ў горадзе Ашмяны.

З 1885 служыў у расійскай арміі, удзельнік руска-японскай вайны 1904-05, камандзір палка ў Першую сусветную вайну. З ліпеня 1917 у 1-м польскім корпусе генерала Ю. Доўбар-Мусніцкага. З лютага 1918 камандзір 1-й стралковай дывізіі, якая вяла баявыя дзеянні супраць бальшавікоў у раёне Рагачова. З 1918 камандзір польскай стралковай дывізіі (т. зв. дывізіі Жалігоўскага), якая пасля баёў з Чырвонай Арміяй на Кубані перайшла праз Адэсу на Заходнюю Украіну і ўлілася ў 1919 ў Войска Польскае, дзе атрымала найменне 10-й дывізіі пяхоты. З верасня 1919 камандзір польскай аператыўнай групы, якая наступала ў раёне Мінска, камандзір 1-й літоўска-беларускай дывізіі. 8 кастрычніка 1920 па папярэдняй дамоўленасці з Ю. Пілсудскім інсцэніраваў выхад з падарадкавання польскаму камандаванню, пачаў дзеянні супраць перадачы Вільні і Віленскага Краю Літве і заняў Вільню. 12 кастрычніка абвясціў аб стварэнні Сярэдняй Літвы.

У 1925-26 быў міністрам вайсковых спраў Польшчы. У 1926-27 інспектар арміі. З 1927 па 1939 з'яўляўся дэпутатам польскага сейма. У 1939 эміграваў у Вялікабрытанію. У 1942-44 член Нацыянальнай рады пры эмігранцкім польскім урадзе.

Аўтар успамінаў.