Перайсці да зместу

Міхал Піус Ромер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Міхал Піус Ромер
Дата нараджэння 7 мая 1880(1880-05-07)[1] ці 17 мая 1880(1880-05-17)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лютага 1945(1945-02-22)[1][2] (64 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Міхал Казімір Ромер[d]
Маці Канстанцыя з Тукалаў[d]
Жонка Рэгіна з Ромераў[d]
Род дзейнасці юрыст, суддзя, выкладчык універсітэта, адвакат, палітык, публіцыст
Навуковая сфера палітыка[3], права[3] і публіцыстыка[3]
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
Order of the Three Stars, 2nd Class Grand cross of the Order of Vytautas the Great Commander's Grand Cross of the Order of the Gediminas
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Міхал Піус Пасхаліс Ромер (польск.: Michał Pius Paschalis Römer, літ.: Mykolas Römeris; 25 красавіка (7 мая) 1880, в. Багдонішкі Новааляксандраўскага павета Ковенскай губерні, цяпер Панявежыскі павет Літвы — 22 чэрвеня 1945) — польскі і літоўскі вучоны, грамадска-палітычны дзеяч.

З шляхецкага роду Ромераў, сын Міхала Казіміра Ромера (1845—1920) і Канстанцыі з Тукалаў (1847 — ?).

Вучыўся ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве (1901—1902), Парыжскай школе палітычных навук (1902—1905).

Дзейнасць у Расійскай імперыі

[правіць | правіць зыходнік]

У 1911—1915 гадах супрацоўнічаў з газетай «Наша ніва», член рэдакцыі віленскай газеты «Kurier Krajowy» («Краёвы кур’ер»; 1913). Узначальваў віленскую масонскую ложу «Літва». Станоўча ацэньваў грамадска-палітычны і культурны рух беларусаў і літоўцаў, абараняў яго ад нападак польскіх і рускіх шавіністычных колаў. Адзін з галоўных ідэолагаў ліберальна-дэмакратычнага крыла краёўцаў. У 1913—1915 гадах распрацаваў канцэпцыю новай Рэчы Паспалітай у выглядзе канфедэрацыі Польшчы і «гістарычнай Літвы» як самастойных і дэмакратычных дзяржаў. Для вырашэння гэтай задачы ў 1915 годзе далучыўся да легіёнаў Ю. Пілсудскага.

Незалежная Літва

[правіць | правіць зыходнік]

У 1919 годзе па даручэнні апошняга вёў у Коўне перагаворы з літоўскім кіраўніцтвам пра стварэнне канфедэрацыі, але літоўскі бок не прыняў гэтую прапанову. У 1920 годзе асудзіў захоп Віленшчыны войскамі генерала Л. Жалігоўскага і ў знак пратэсту пераехаў у Літву. Прафесар права (1922) і рэктар Ковенскага (1927—1928, 1933—1939), прафесар Віленскага (1940—1945) універсітэтаў. У час нацысцкай акупацыі арганізоўваў у Вільні тайнае навучанне, падтрымліваў сувязь з рухам Супраціўлення.

У першым шлюбе (17 кастрычніка 1909) з Рэгінай з Ромераў (1882-?), дачкой Эдварда Матэвуша Ромера і Юзэфы з Чахоўскіх, меў дачку Цэліну (1910-?).

У другім шлюбе (23 красавіка 1938) з Ядвігай Чапайце (Čepaitė; 1905—1988). Дзеці:

  • Канстанцыя (нар. 1938).
  • Ядвіга (1940-?), у шлюбе з Вітаўстасам Віткаўскасам (нар. 1939) мела сына Дарыюса (нар. 1963).
  • Жармена (1944-?), у шлюбе з Відасам Закаравічусам (нар. 1944) мела дачку Юліце (нар. 1969).
  • Römer M. Litwa. Studium odrodzenia narodu litewskiego. — Lwów, 1908
  • тое ж па-літоўску: «Lietuva. Studija apie lietuvių tautos atgimimą». ISBN 9955-601-94-9
  • «Konstitucinės ir teismo teisės pasieniuose». ISBN 9986-9004-1-7

Ушанаванне памяці

[правіць | правіць зыходнік]

У 2004 годзе Літоўскаму ўніверсітэту права ў Вільнюсе нададзена імя Ромера.

  1. а б Michał Pius Romer // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. а б The Fine Art Archive Праверана 1 красавіка 2021.
  3. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  • Смалянчук, А. Краёвая ідэя і беларускі нацыянальны рух у Заходняй Беларусі ў 1920—1930-я гг. / А. Ф. Смалянчук // Homo Historicus 2012. Гадавік антрапалагічнай гісторыі / пад. рэд. А. Ф. Смаленчука. — Вільня: ЕГУ, 2012. — С. 380—405.
  • Смалянчук, А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. / А. Ф. Смалянчук. — СПб. : Неўскі прасцяг, 2004. — 406 с.
  • Miknys, R. Wilno i Wileńszczyna w koncepcjach Michała Römera i krajowców / R. Miknys // Europa nieprowincjonalna. Non provincial Europe / red. Krystyna Kanecka. — Warszawa : Rytm, 1999. — S. 57—65.
  • Sawicki, J. Michał Römer a problemy narodowościowe na ziemiach byłego Wielkiego Księstwa Litewskiego / J. Sawicki. — Toruń : TNT, 1998. — 153 s.
  • Міхал Ромер. Віленская прэса // Наша слова.pdf № 29 (81), 19 ліпеня 2023. // на pawet.net