Людміла Іванаўна Сторажава
Людміла Іванаўна Сторажава | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 лютага 1925 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 чэрвеня 2012 (87 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Іван Іванавіч Сторажаў[d] |
Маці | Ганна Аляксандраўна Бачкарова[d] |
Муж | Пётр Паўлавіч Філіпаў[d] |
Прафесія | тэатральная актрыса |
Тэатр |
|
Член у | |
Узнагароды |
Людміла Іванаўна Сто́ражава[1] (руск.: Людмила Ивановна Сторожева; 7 лютага 1925, г. Кіраў, РСФСР — 1 чэрвеня 2012, Масква) — беларуская і расійская актрыса. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1966)[1][2], Заслужаная артыстка Чачэнскай Рэспублікі (2005)[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў сям’і актрысы Ганны Аляксандраўны Бачкаровай (1906—1981) і тэатральнага мастака Івана Іванавіча Сторажава (1901—1976).
Скончыла ў 1945 годзе студыю пры Грозненскім Рускім драматычным тэатры . Працавала ў Грозненскім рускім тэатры (1943—1944), Грозненскім ТЮГ (1944—1949), Растоўскім драматычным тэатры (1949—1950), Чаркескім рускім тэатры (1950—1956), Клайпедскім драматычным тэатры (1956—1957), Грозненскім рускім тэатры (1957—1959). З 1959 года ў Брэсцкім, з 1962 года ў Гродзенскім, у 1968—1974 гадах у Гомельскім абласным драматычным тэатрах. У 1974—1980 гадах у Арлоўскім драматычным тэатры імя І. С. Тургенева.
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1961 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Выканаўца драматычных і характарных роляў, творчасці ўласціва адчуванне часу і стылю драматургічнага твора, рамантычная прыўзнятасць. Сярод роляў у Брэсцкім тэатры: Ганна Карэніна (аднайменная п’еса паводле Л. Талстога), Ірына («Тры сястры » А. Чэхава), Джудзіт («Вучань д’ябла » Б. Шоу), Катрын («Від з моста » А. Мілера); у Гродзенскім тэатры: Манахава («Варвары» М. Горкага), Клеапатра («Антоній і Клеапатра » У. Шэкспіра), Гарэцкая («Першы ўрок» К. Губарэвіча); у Гомельскім тэатры: Параска («Рудабельская рэспубліка» паводле С. Грахоўскага), Хрысціна («Грэшнае каханне» А. Дзялендзіка), Кукушкіна, Агудалава («Даходнае месца », «Беспасажніца » А. Астроўскага).
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Муж — заслужаны артыст Беларускай ССР Пётр Паўлавіч Філіпаў.
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ а б Сторожева Людмила Ивановна // КИНО-ТЕАТР.Ру (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сто́ражава Людміла Іванаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 189. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 130. — 703 с. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 7 лютага
- Нарадзіліся ў 1925 годзе
- Нарадзіліся ў Кіраве
- Памерлі 1 чэрвеня
- Памерлі ў 2012 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Постаці Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі
- Постаці Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра
- Постаці Гомельскага абласнога драматычнага тэатра
- Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
- Заслужаныя артысты Беларускай ССР
- Заслужаныя артысты Чачні
- Асобы
- Актрысы тэатра СССР
- Актрысы тэатра Беларусі