Людміла Іосіфаўна Сцефановіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людміла Іосіфаўна Сцефановіч
Дата нараджэння 21 мая 1958(1958-05-21) (65 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (2013)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды

Людміла Іосіфаўна Сцефановіч (нар. 21 мая 1958Мінск) — беларускі эканаміст. Доктар эканамічных навук (2013), дацэнт (2009), прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць «Бухгалтарскі ўлік», 1980), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяльнасць «Дзяржаўнае кіраванне», 2002), Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Англійская мова», 2005), Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт (аспірантура, спецыяльнасць «Бухгалтарскі ўлік, статыстыка», 2005; дактарантура, 2013).

Працавала ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь (1980—2015), Беларускім дзяржаўным універсітэце (эканамічны факультэт, кафедра банкаўскай эканомікі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: банкаўская справа; фінансы і крэдыт; бухгалтарскі ўлік і справаздачнасць у банках; фінансавая справаздачнасць; аналіз дзейнасці банкаў; безнаяўныя разлікі; рознічныя плацяжы; лічбавы банкінг.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Нагрудны знак «Ганаровы работнік банкаўскай сістэмы Беларусі» (2008), ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2010), Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (1997, 2005, 2015), падзякі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (1997, 1999, 2000).

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Стратегия развития бухгалтерского учета и отчетности в банках в условиях глобализации международных рынков капитала : диссертация … доктора экономических наук : 08.00.12 : защищена 10.04.2013 : утверждена 30.10.2013 / Стефанович Людмила Иосифовна. — Минск, 2012.
  • Реформирование системы бухгалтерского учета и отчетности в банках Республики Беларусь / Л. И. Стефанович. — Минск, 2006.
  • Карточный рынок Беларуси: карточки, инфраструктура, операции / Людмила Стефанович // Банкаўскі веснік. — 2014. — № 8. — С. 64—71.

Зноскі