Эканамічны факультэт БДУ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта рыхтуе спецыялістаў па наступных напрамках:

  • Эканоміка (спецыялізацыя — "аналітычная эканоміка", кваліфікацыя — "эканаміст-аналітык");
  • Эканамічная тэорыя (спецыялізацыя — "эканамічная палітыка", кваліфікацыя — "эканаміст. Выкладчык эканамічных дысцыплін")
  • Фінансы i крэдыт (спецыялізацыя — "банкаўская справа", кваліфікацыя — "эканаміст"
  • Менеджмент (спецыялізацыя — "інавацыйны менеджмент", "міжнародны менеджмент", кваліфікацыя — "эканаміст-менеджэр"

Дэкан факультэта — Міхаіл Міхайлавіч Кавалёў — прафесар, доктар фізіка-матэматычных навук, ганаровы дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Кафедры[правіць | правіць зыходнік]

На факультэце існуе 5 кафедраў:

Кафедра эканамічнай тэорыі.[правіць | правіць зыходнік]

Кафедра вядзе навуковыя даследаванні інстытуцыянальных змен у пераходнай эканоміцы, працэсаў глабалізацыі i рэгіяналізацыі, развіцця прадпрымальніцтва, а таксама сістэмнай трансфармацыі ва ўмовах пераходу да рынку. Узначальвае кафедру вядомы беларускі эканаміст, прафесар Клюня Уладзімір Леанідавіч

Кафедра тэарэтычнай i інстытуцыянальнай эканомікі.[правіць | правіць зыходнік]

Вядзе навуковыя даследаванні сучаснай эконамічнай тэорыі, палітычнай эканоміi i эканамічнай палітыкі, гісторыі эканомікі i эканамічнай навукі Беларусі, а таксама эканамічнай тэорыі дзяржавы. Доктар навук Лямешчанка Пётр Сяргеевіч — буйны спецыяліст у галіне інстытуцыянальнай эканомікі, забяспечвае супрацоўніцтва факультэта з Цэнтрам грамадскіх навук Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. В. Ламаносава

Кафедра банкаўскай i фінансавай эканомікі[правіць | правіць зыходнік]

Напрамак навуковых даследаванняў: механізм кіравання грошава-фінансавымі патокамі ў трансфармацыйнай эканоміцы. Тарасаў Уладзімір Iванавіч — вядомы беларускі эканаміст (раней з'яўляўся намеснікам дырэктара Iнстытута эканомікі Акадэміi навук) — узначальвае кафедру банкаўскай i фінансавай эканомікі.

Кафедра менеджмента[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе праблемы электроннага гандлю i Iнтэрнэт-маркетынга. Кафедру ўзначальвае доктар навук Паньшын Барыс Мікалаевіч

Кафедра эканамічнай інфарматыкі i матэматычнай эканомікі[правіць | правіць зыходнік]

Кафедра вядзе навуковыя даследаванні тэорыі аптымальнага прыняцця рашэнняў у эканоміцы, метадаў у эканоміцы, экспертных сістэм аптымізацыі, класіфікацыі i рэйтынга. На кафедры працуе 4 дактары навук. Дэкан факультэта Кавалёў Міхаіл Міхайлавіч узначальвае кафедру.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

30 лістапада 1921 года быў створаны Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У яго складзе пачаў дзейнічаць факультэт грамадскіх навук (ФГН), які змяшчаў у сабе эканамічны факультэт. Праз 4 гады ад факультэта грамадскіх навук адасобіўcя факультэт гаспадаркі i права, ад якога с цягам часу адасобіўся факультэт народнай гаспадаркі ў складзе чатырох аддзелаў: адміністрацыйна-прамысловага, кааператыўнага, планава-статыстычнага i фінансавага. У 1931 годзе на базе факультэта народнай гаспадаркі былі створаны тры эканамічных інтытута: планава-эканамічны, фінансава-эканамічны i інстытут кааперацыі. А 20 мая 1933 г. яны былі аб'яднаны ў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (БДІНГ, цяпер БДЭУ), куды перайшлі працаваць многія выкладчыкі БДУ.

Пасля стварэння БДІНГ эканамічнае жыццё БДУ на некаторы час замерла. Але ў 1938 годзе кафедру палітычнай эканоміi ўзначаліў прафесар А. I. Лур'е (1895-1948). Да 1940 г. кафедра аформілася як самастойная навуковая i вучэбная адзінка. У 1972 годзе кафедра палітычнай эканоміi была падзелена на дзве: кафедру палітычнай эканоміi прыродазнаўчых факультэтаў i кафедру палітычнай эканоміi гуманітарных факультэтаў. У 1991 годзе кафедра палітычнай эканоміi гуманітарных факультэтаў была названа кафедрай эканамічных навук БДУ. Аддзел палітычнай эканоміi быў названы аддзелам эканомікі. Адначасова ў складзе філософска-эканамічнага факультэта быў створаны аддзел менеджмента.

1 сакавіка 1999 года рашэннем Савета БДУ ў якасці самастойнага падраздзялення Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта быў створаны эканамічны факультэт

Навучанне[правіць | правіць зыходнік]

Умовы паступлення[правіць | правіць зыходнік]

Неабходна падаць 3 сертыфіката цэнтралізаванага тэсціравання па прадметах:

  • Родная (беларуская або руская) мова
  • Матэматыка
  • Замежная мова

Акрамя гэтага, пры фарміраванні выніковага бала ўлічваецца бал атэстата аб сярэдняй адукацыі.[1]

Працэс навучання[правіць | правіць зыходнік]

Акрамя вочнага навучання на факультэце па спецыяльнасцях "эканамічная тэорыя", "менеджмент" і "фінансы і крэдыт" могуць атрымаць адукацыю як тыя, хто імкнецца атрымаць раўналежную або другую вышэйшую адукацыю, так і тыя, хто жадаў бы сумяшчаць вучобу і працу.

Першыя тры гады ўсе студэнты, незалежна ад спецыяльнасці, атрымліваюць фундаментальную эканамічную (мікраэкономіка, макраэкономіка, рэгіянальная і міжнародная экономіка), фінансавую (бухгалтарскі ўлік і аўдыт, карпаратыўныя фінансы, бізнес-планаванне, інвестыцыйны аналіз), інструментальную (матэматыка, інфарматыка, базы дадзеных, статыстыка, эканаметрыка, прыняцце рашэнняў, лагістыка) подрыхтоўку. Вывучэнне спецыяльных предметаў у адпаведнасці з распрацаванай вучэбнай праграмай пачынаецца з 3-4 курса.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт першым з ВНУ Беларусі пачаў і працягвае выкарыстоўваць сістэму дыстанцыйнага навучання студэнтаў. Cеткавая адукацыйная платформа (САП) eUniversity дае студэнтам магчымасць на працягу ўсяго тэрміна навучання знаёміцца з метадычнымі матэрыяламі па вывучаемаму прадмету, выконваць тэставыя і кантрольные заданні, а таксама кансультавацца з выкладчыкам па ўзніклых падчас працы пытанням.

Штогод факультэт выпускае не менш за 10 вучэбных дапаможнікаў. Практычна ўсе выданні прадстаўлены ў электроннай бібліятэцы, доступ да якой магчымы праз сайт факультэта.[2] Пошук літаратуры, якая зацікавіла, можна ажыццявіць як праз адпаведны вучэбны план, так і праз індывіальную старонку лектара.

Вучэбная і вытворчая практыка ў дзяржаўных установах на айчынных і замежных прадпрыемствах, у фірмах і банках дапамагае студэнтам не толькі атрымаць вопыт практычнай працы, але і знайсці найбольш падыходнае месца працы пасля заканчэння ўніверсітэта. Таксама з гэтай мэтай у БДУ створана адмысловае кадравае агенцтва.

Магістратура і аспірантура[правіць | правіць зыходнік]

Пасля чатырох гадоў навучання студэнтам даецца магчымасць здаць выпускны тэст, абараніць выпускную працу і атрымаць дыплом бакалаўра. Маючы такой дыплом, можна працягнуць навучанне і па заканчэнні вучэбнага года атрымаць традыцыйны дыплом спецыяліста. Аднак лепшыя з бакалаўраў аддаюць перавагу навучацца за мяжой па сучасных магістрскіх праграмах, першым чынам, у Расіі. Атрымаць дыплом магістра магчыма таксама і ў БДУ. Менавіта эканамічны факультэт першым у БДУ стварыў паўнавартасную двухгадовую магістратуру (вочную і завочную).

Выпускнікі, у якіх ёсць дыплом магістра, маюць магчымасць працягнуць навучанне ў аспірантуры, на працягу трох гадоў абараніць дысертацыю і тым самым папоўніць эліту нацыянальнай эканамічнай навукі. Навучанне ў аспірантуры вядзецца па наступных кірунках:

  • эканамічная тэорыя
  • эканоміка і кіраванне народнай гаспадаркай
  • матэматычныя і інструментальныя метады ў эканоміцы

Міжнароднае супрацоўніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Эканамічны факультэт актыўна вядзе абмен студэнтамі з лепшымі замежнымі ўніверсітэтамі (універсітэт г. Анхальта,Германія, універсітэт Ота-фон-Генрыке, Магдэрбург, Германія, інстытут менеджмента FONTIS, Эйндтховен, Галандыя, універсітэт Moldes, Нарвегія), а таксама вядзе сумесныя навуковыя даследаванні.

Сумесныя праекты з замежнымі партнёрамі факультэта:

  • Праект "Нямецкія інвестыцыі ў Беларусі (універсітэт Анхальт у Германіі);
  • Праект "Беларусь — Галандыя: знешнеэканамічнае супрацоўніцтва"(інстытут менеджмента FONTIS у Эйндтховене). У межах гэтага праекта падрыхтаваны бізнес-праект пашырэння продажу ў Галандыі, а таксама падрыхтаваны праэкт стварэння ў БДУ бізнес-магістратуры па міжнароднаму бізнесу;
  • Праект "Прыняцце аптымальных рашэнняў метадамі дыскрэтнай аптымізацыі" з універсітэтам Магдэгбурга. У межах партнёрскага праекта DAAD даследаваліся аптымізацыйныя фінансавыя мадэлі i мадэлі лагістыкі (падрыхтаваны 3 сумесныя артыкулы)
  • Праект "Scheduling and assignment models under uncertainty and real-time constraints with application in manufacturing communication computer aided design and transportation". Партнёры гэтага праекту: універсітэт г. Оснабрук, Германия; універсітэт г. Труа, лабараторыя ІНРІА г. Мец, Францыя; інстытут матэматыкі СО РАН, г. Новасібірск; аддзяленне інстытута матэматыкі СО РАН, г. Омск; інстытут матэматыкі НАНБ; навуковы цэнтр механікі машын НАНБ.
  • З універсітэтам Трэнта (Італія) вядзецца праца па электронным гандлю (два супрацоўніка БДУ — І. Зайграеў, П. Швайко — у 2006 годзе ў Трэнта абаранілі кандыдацкія дысертаціі).

З Анхальтскім прыкладным універсітэтам, Магдэбургскім універсітэтам, універсітэтам у Молдэсе (Нарвегія) заключаны дагаворы аб супрацоўніцтве, якія прадугледжваюць працу над сумеснымі студэнцкімі праектамі па актуальных праблемах эканамічнага супрацоўніцтва і навучанне ў магістратуры дадзеных універсітэтаў. Эканамічны факультэт БДУ развівае сумесную працу з эканамічным факультэтам МГУ, Кіева-Магілянскай акадэміяй.

Таксама на базе кафедры эканамічнай інфарматыкі і матэматычнай эканомікі ў 2006 годзе быў праведзены 18-ы Еўразійскі кангрэс па лінгвістыцы і індустрыяльнай эканоміцы.

На факультэце навучаюцца каля ста замежных студэнтаў як з краін СНД, так і з далёкага замежжа (Германіі, Грэцыі, Іарданіі, Кіпра, Кітая, Лівана, Манголіі, Сірыі).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]