Людміла Усеваладаўна Былінская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людміла Усеваладаўна Былінская
Дата нараджэння 15 снежня 1938(1938-12-15) (85 гадоў)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія акцёрка
Тэатр
Член у
Узнагароды
Заслужаны артыст Беларускай ССР

Людміла Усеваладаўна Былінская (15 снежня 1938, Менск) — беларуская актрыса тэатра і кіно. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1974).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1960 годзе. Працуе ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры Беларусі.

Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1961 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Выканаўца лірычных і характарных роляў. Сярод іх: Іна («Білет у мяккі вагон» А. Маўзона), Шчасная («Трывога» А. Петрашкевіча), Ніна («Маскарад[ru]» М. Лермантава), Таццяна, Надзея («Ворагі[ru]», «Апошнія» М. Горкага), Гелена («Варшаўская мелодыя» Л. Зорына), Жэня Камялькова («А досвіткі тут ціхія…» паводле Б. Васільева), Мадлена Бежар («Мальер[ru]» М. Булгакава), Джэні-Маліна («Трохграшовая опера» Б. Брэхта), Мэртл («Царства зямное» Т. Уільямса), місіс Туз («Усё ў садзе[en]» Э. Олбі) і інш.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]