Лютэніца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лютэніца

Лютэніца (сербск.: љутеница, балг.: лютеница, макед.: лутеница) — соус з гародніны ў балгарскай, македонскай і сербскай кухні.

Гатуецца з наступных інгрэдыентаў: памідораў, перца, баклажанаў, цыбулі, часнака, чорнага перца, алею, цукра і солі.[1] Лютэніцу робяць у розных варыянтах: аднародную або з кавалачкамі; з даданнем памідораў, перца або баклажанаў; вострую і невострую.

Лютэніца магчыма трохі вастрэй, чым іншы папулярны соус айвар. Тым не менш, розныя рэгіёны і краіны маюць істотна розныя інтэрпрэтацыі гэтых соусаў. Традыцыйная балгарская лютэніца менш вострая, чым айвар.

У Балгарыі лютэніцу захоўваюць у банках і часта выкарыстоўваюць у якасці спрэда для тоста і хлеба. Таксама яе ўжываюць са шматлікімі мяснымі стравамі, тэфтэлямі і кебапчэ.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Bulcons Home-made Lutenitsa(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 мая 2011. Праверана 25 жніўня 2014.