Перайсці да зместу

Люцэрна пасяўная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Люцэрна пасяўная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Medicago sativa L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  183623
NCBI  3879
EOL  703652
GRIN  t:23676
IPNI  506409-1
TPL  ild-8536

Люцэрна пасяўная[1], Люцэрна сіняя (Medicágo satíva) — травяністая расліна; тыпавы від роду Люцэрна (Medicago) сямейства Бабавыя (Fabaceae).

Шырока ўжываецца як кармавая расліна.

Люцэрна пасяўная, люцэрна, лячуха, мядунка[1][2][3], люцэрна сеўная[4].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Люцэрна пасяўная.
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Сцёблы чатырохгранныя, голыя або апушаныя, у верхняй частцы моцна галінаваныя, да 80 см вышынёй, могуць быць прамымі, шырока кусцістымі або ляжаць.

Карэнішча магутнае, тоўстае, глыбока залягае.

Лісце на хвосціках. Лісточкі 1-2 см даўжынёй і 0,3—1 см шырынёй, даўгавата-зваротнаяйкападобныя, суцэльныя.

Кветканосы пазухавыя, даўжэй лісця. Гронка галоўкавая, густая, шматкветная, 2-3 см даўжынёй. Кветкі сіне-фіялетавыя. Чашачка 0,5—0,6 см даўжынёй трубкава-варонкападобная, валасістая.

Плод — боб, каля 0,6 см у папярочніку.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

У дзікім выглядзе расце ў Малой Азіі і на Балканах. У культуры і як заносная — па ўсім свеце[5].

Расліна расце па асыпках, на сухіх лугах, травяністых схілах, на стэпах, на пашах, па ўзлесках, у хмызняках, на галечніках, у далінах рэк, як пустазельнае ў пасевах і каля іх.

Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне

[правіць | правіць зыходнік]

Люцэрна пасяўная — выдатны меданос. Пры спрыяльных пагодных умовах меданасіць дасягае: у раёнах паліўных земляробства — 300 кг з гектара пасеваў, без паліву — 25-30 кг. Нектар бескаляровы, змяшчае да 50 % цукру. Вадкі люцэрнавы мёд празрысты або залаціста-жоўты жоўты, адразу пасля адпампоўвання крышталізуецца да стану густых вяршкоў[6].

Зноскі

  1. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 82. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  3. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  4. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  5. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны)
  6. Абрикосов Х. Н. и др. Люцерна // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 179. Архівавана 7 студзеня 2012.