Перайсці да зместу

Лявон Іванавіч Дзейка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лявон Дзейка
Сцяг дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання
1990 — 9 студзеня 1996

Нараджэнне 2 лютага 1950(1950-02-02)
Смерць 15 лютага 2021(2021-02-15)[1][2] (71 год)
Нацыянальнасць беларус
Грамадзянства Беларусь
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Медаль да стагоддзя БНР

Лявон Іванавіч Дзейка (2 лютага 1950[3] — 15 лютага 2021) — беларускі палітык, і грамадскі дзеяч, дэпутат Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання. Інжынер-электронік, адзін з заснавальнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада).

Працаваў інжынерам-электронікам на Клецкім механічым заводзе, першапачаткова член КПСС, потым у Апазіцыі БНФ «Адраджэнне». Абраны дэпутатам ад Клецкай выбарчай акругі № 62.

Член парламенцкай апазіцыі БНФ і фракцыі БСДГ. Удзельнічаў у распрацоўцы Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі, у галадоўцы дэпутатаў апазіцыі 11—12 красавіка 1995 года супраць ініцыяванага А. Лукашэнкам рэферэндума аб змене дзяржаўнай сімволікі, скасавання статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, праве прэзідэнта распускаць Вярхоўны Савет і эканамічнай інтэграцыі з Расіяй.

Памёр 15 лютага 2021 года[4].

Зноскі