Лявошкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Лявошкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2153
Аўтамабільны код
2
Лявошкі на карце Беларусі ±
Лявошкі (Беларусь)
Лявошкі
Лявошкі (Віцебская вобласць)
Лявошкі

Ляво́шкі[1] (трансліт.: Liavoški, руск.: Левошки) — вёска ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Плюскага сельсавета. Размешчана за 7 км ад Бярозы, за 11 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1864 годзе вядомы ў Сашыцкай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 года вёска ў Сялецкай воласці, дзейнічаў хлебазапасны магазін. Побач з ёй знаходзіўся аднайменны маёнтак ва ўладанні Дыядора Волкава.

У 1905 годзе дзейнічаў вапнавы завод. З 1915 года акупіраваны германскімі войскамі, з 1919 да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпені—жніўні 1920 на кароткі час устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Палескага ваяводства, у Бяроза-Картузскай гміне, з 1932 года ў Сялецкай гміне.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Самойлавіцкім сельсавеце.

У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На фронце загінулі 8 воінаў-землякоў. З 1964 года ў Бярозаўскім сельсавеце. Паводле перапісу 1970 года дзейнічаў крэйдавы завод.

Планіроўка[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з дугападобнай двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з захаду на паўднёвы ўсход.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • XIX стагоддзе:
    • 1897 — 64 двары, 394 жыхары, у маёнтку — 4 двары, 31 жыхар.
  • XX стагоддзе:
    • 1905 — 470, у маёнтку 17 жыхароў, пры вапнавым заводзе — 10 чалавек.
    • 1940 — 72 двары, 431 жыхар.
    • 1959 — 112 гаспадарак, 445 жыхароў.
    • 1970 — 475 жыхароў.
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 — 108 двароў, 183 жыхары.

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]