Плюскі сельсавет
Плюскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Браслаўскі раён |
Уключае | 83 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Плюсы |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 961 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Плю́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Плюсы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Браслаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Спрындаўскага сельсавета[1]. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Барунскага і Быстрамавецкага сельсаветаў[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. У 1971 годзе скасаваны хутары Альшанка, Баруны, Блюдзіна, Васількішкі 4 і Перавалока[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 110 населеных пунктаў[4]. 21 снежня 2007 года скасаваны вёскі Астравіты, Вангішкі, Шамялькі, хутары Васількішкі 6, Петкунішкі, Шакелі-Баравыя[5]. 13 верасня 2011 года скасаваны вёскі Дзерукі, Масцішча 2 і Прохараўка, хутары Думарышкі 4, Думарышкі 7 і Соміна[6][7].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1287 чалавек[8], з іх 67,9 % — беларусы, 16,3 % — рускія, 12,7 % — палякі, 1,1 % — латышы[9]; паводле перапісу 2019 года — 961 чалавек[10].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.
- ↑ Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 41. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Браславского районного Совета депутатов от 21 декабря 2007 г. № 64 Об упразднении сельских населенных пунктов Браславского района
- ↑ Решение Браславского районного Совета депутатов от 13 сентября 2011 г. № 123 Об упразднении сельских населенных пунктов Браславского района
- ↑ Решение Браславского районного Совета депутатов от 26 октября 2011 г. № 132 О внесении изменения в решение Браславского районного Совета депутатов от 13 сентября 2011 г. № 123
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.