Лясы Ісландыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лясы Ісландыі
Новыя лясы на поўнач ад Рэйк’явіка каля гары Эс’я[ru].
Геаграфія
Краіны Сцяг Ісландыі Ісландыя

Лясныя масівы ў Ісландыі займаюць менш за 2 % тэрыторыі краіны, дрэвы ў лясах невялікія. З гэтай нагоды лясы ахоўваюцца дзяржавай.[1][2]

Гісторыя ляснога масіву[правіць | правіць зыходнік]

Першыя вікінгі, якія прыбылі ў Ісландыю больш за тысячу гадоў таму, выявілі незаселеную мясцовасць, поўную пераважна бярозавых лясоў на 25—40% тэрыторыі вострава. Вікінгі пачалі высякаць і спальваць ісландскія лясы дзеля драўніны і з мэтай ачышчэння прасторы для сельскагаспадарчай зямлі і выганаў. Яны таксама прывезлі авечак, з-за якіх маладыя дрэўцы ісландскіх лясоў не маглі аднавіцца. Пахаладанне, малы ледавіковы перыяд і вулканічныя вывяржэнні таксама сталі прычынай спаду колькасці лясоў.[3][4][5][6][7]

Праблемы лясоў[правіць | правіць зыходнік]

Ісландыя працуе над аднаўленнем лясоў. Гэта дапаможа вырашыць праблему эрозіі глебы, знізіць інтэнсіўнасць пылавых бур і павялічыць аб’ёмы сельскай гаспадаркі. Лясы палепшаць якасць вады і скароцяць вугляродны след[ru] Ісландыі. Аднак, у такім халодным клімаце лягчэй захаваць старыя лясы, чым аднавіць іх. Краіна працуе над аднаўленнем ляснога покрыва больш за 100 гадоў, саджаючы мільёны елак, хвояў, лістоўніц і бяроз. Ісландыя высаджвала сотні тысяч саджанцаў у год на працягу большай часткі XX стагоддзя, дасягнуўшы 4 мільёны саджанцаў штогод у 1990-х гадах і 6 мільёнаў у год у пачатку 2000 года. Бюджэт на лясную гаспадарку быў рэзка скарочаны пасля фінансавага крызісу 2007—2008 гадоў[ru], але Ісландыя працягнула саджаць 3 мільёны новых дрэў штогод у апошнія гады. Гэта дапамагло выратаваць некалькі апошніх натуральных лясоў Ісландыі і павялічыць іх плошчу, аднак гэта павольны працэс. Лясное покрыва Ісландыі ўпала ніжэй за 1 % у сярэдзіне XX стагоддзя. Бярозавыя лясы зараз пакрываюць 1,5 % вострава, культываваныя лесапасадкі — 0,4 %. Да 2100 года краіна мае на мэце павялічыць лясное покрыва з 2 да 12%.

Лясная флора[правіць | правіць зыходнік]

У лясах Ісландыі растуць касцяніцы, чарніцы. Некаторыя дрэвы пазначаныя адмысловымі слупкамі, дзе напісана назва і год высадкі, таксама існуюць «імянныя» дрэвы. Часта ў лясах Ісландыі ёсць трэкінгавыя сцежкі для турыстаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Лес в Исландии — это достопримечательность (руск.). TripAdvisor. Праверана 31 ліпеня 2018.
  2. Исландия восстанавливает леса, вырубленные викингами (руск.). Лесной Портал (16 лістапада 2017). Праверана 31 ліпеня 2018.(недаступная спасылка)
  3. Растительность и леса Исландии (руск.). Блог Натальи Бутриной (11 чэрвеня 2012). Праверана 31 ліпеня 2018.
  4. Исландский лес зимой (руск.)(недаступная спасылка). Загадочная Исландия. Жизнь на краю света. Русский взгляд изнутри. Авторский сайт. (6 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2018. Праверана 31 ліпеня 2018.
  5. В Исландии нет деревьев (руск.). Интересник (29 лістапада 2014). Праверана 31 ліпеня 2018.
  6. Почему Исландия осталась без лесов. (руск.). Pikabu. Праверана 31 ліпеня 2018.
  7. Конная прогулка и исландский лес (руск.). Nefer’s Journal (4 кастрычніка 2013). Праверана 31 ліпеня 2018.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]