Касцяніцы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Касцяніцы
Rubus saxatilis02.jpg
Агульны выгляд расліны з пладамі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rubus saxatilis L.

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   504886
NCBI   75091
EOL   632246
GRIN   t:32443
IPNI   739981-1
TPL   rjp-7

Касцяні́цы (Rúbus saxátilis) — шматгадовая расліна-меданос; від роду Рубус (Маліна) сямейства Ружавыя[3].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

309 Rubus saxatilis.jpg
Касцяніцы. Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Касцяніцы — невялікая шматгадовая травяністая расліна вышынёю 15-30 см з прамастойнымі кветаноснымі сцёбламі, укрытымі шыпамі і валаскамі[3]. Ад карэнішча адыходзяць аднагадовыя неквітучыя паўзучыя парасткі (вусы) даўжынёй да 1,5 м, якія сцелюцца і ўкараняюцца да восені.

Лісце чаргаванае, доўгачаранковае, трайчастае, двойчынадрэзанае, шурпатае, з жорсткімі валасінкамі[3]. Прылісткі свабодныя, яйкападобна-ланцэтныя.

Кветкі белыя з 5 вузкімі пялёсткамі, невялікія, абодваполыя, сабраныя на верхавіне сцябла па 3-10 у шчыткападобныя або парасонападобныя суквецці. Цвіце ў маі — чэрвені[3].

Плод — параўнальна буйная шматкасцянка ярка-чырвонага або памяранцава-чырвонага колеру, складаецца звычайна з чатырох плодзікаў, унутры кожнага маецца буйная костачка. Звычайна на кусце пладоў не многа[3]. Ягады сакаўныя, кіслявыя, нагадваюць па смаку гранат. Плады спеюць у ліпені — жніўні.

Rubus saxatilis1 2006-07-25.jpg
Ásbyrgi 6319.JPG
Rubus saxatilis, 2006-08-04.JPG
Rubus saxatilis seed.JPG
Злева направа:
У навакольным асяроддзі, кветка, ягада, насенне

Пашырэнне і экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Пашыраны ва ўмеранай зоне Еўразіі. Шырока распаўсюджаны па ўсёй Еўропе і Азіі ад Ісландыі і Іспаніі на ўсход да Кітая. Акрамя таго, былі знойдзены ў Грэнландыі[4][5][6][7].

На Беларусі трапляюцца ў лясах, зарасніках хмызняку, на лугавых схілах[3]. У Расіі сустракаюцца ў многіх раёнах еўрапейскай часткі (акрамя крайняга поўдня), у Сібіры і на Далёкім Усходзе. У Сярэдняй Расіі вядомая ва ўсіх абласцях, прымеркаваная да вільготных лясоў, пераважна хваёвых. Ва Украіне распаўсюджана звычайна ва ўсіх лясных, радзей лесастэпавых раёнах, у стэпавых раёнах — толькі па далінах буйных рэк.

Расце ў іглічных, змешаных, радзей лісцяных вільготных лясах, можа сустракацца на высечках і просеках. Ценетрывалая расліна. Цвіце ў маі, плады спеюць у ліпені.

Касцяніцы могуць утвараць шчыльныя зараснікі, распаўсюджваючыся пры дапамозе сваіх парасткаў[8]. Яны таксама могуць распаўсюджвацца насеннем, паколькі іх плады паядаюцца птушкамі, якія пераносяць насенне ў іншыя месцы са сваім памётам[8].

Хімічны склад[правіць | правіць зыходнік]

У пладах касцяніц утрымліваюцца вугляводы, арганічныя кіслоты, пекцінавыя і дубільныя рэчывы, да 44 мг% вітаміна C, больш за 1000 мг% флаваноідаў, такаферол, фітанцыды. У надземнай часткі — алкалоіды, флаваноіды, дубільныя рэчывы, рутын, аскарбінавая кіслата[3].

Значэнне і ўжыванне[правіць | правіць зыходнік]

Харчовыя, вітамінавыя і лекавыя расліны. Выкарыстоўваюць плады і надземную частку расліны[3].

Ужыванне ў ежу[правіць | правіць зыходнік]

Плады ўжываюць у ежу свежымі і сушанымі[3]. Ягады можна падаваць у цукры або з вяршкамі, з малаком і мёдам, у выглядзе соуса і сухой прыправы, касцяніцавай вадзіцы і кававага напою.

З касцяніц робяць воцат і віно, складаную гарбату, іх сушаць. Але лепш за ўсё есці ягаду свежай. З касцяніц можна прыгатаваць квасы і морсы, кісялі і кампоты, варэнне і жэле, сіропы і сокі, мусы і прыправы. Для працяглага захоўвання ягады засыпаюць цукрам ці заліваюць вадой і захоўваюць у халодным месцы (халадзільнік, склеп, ледавік).

Ужыванне ў якасці лекавага сродку[правіць | правіць зыходнік]

Плады збіраюць у стадыі поўнай спеласці, а лісце — у час цвіцення[3].

Ужыванне касцяніц вельмі пажадана і карысна пры малакроўі і прастудных захворваннях. У народнай медыцыне адвар лісця і сцеблаў ужываюць пры захворваннях страўнікава-кішачнага тракту, пухлінах, падагры, запаленні суставаў і як супрацьцынготны і супрацьгемаройны сродак[3]. У Сібіры настоі лісця выкарыстоўваюць як болесуцішальны сардэчны сродак, пры мігрэні, перхаці, для ўмацавання валасоў і ў якасці седатыўнага сродку[3].

У навуковай медыцыне не ўжываюцца[3].

Іншае[правіць | правіць зыходнік]

З пладоў можна атрымліваць фіялетавы і сіні фарбавальнікі[4].

Збор, перапрацоўка і захоўванне[правіць | правіць зыходнік]

Збіраюць плады ў сухое надвор'е рукамі, складаюць у невялікія кошыкі. У хатніх умовах мыюць, сартуюць і перапрацоўваюць на квас, варэнне, джэм. Сушаць ў печах пры тэмпературы 45-55 °C. Высушаныя плады пакуюць у папяровыя мяшкі або скрыні, высланыя паперай, і захоўваюць у сухіх прахалодных памяшканнях.

Касцяніцы ў культуры[правіць | правіць зыходнік]

2004. Stamp of Belarus 0541.jpg
Паштовая марка Беларусі

Выява расліны змешчана на паштовай марцы Беларусі 2004 года.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 3,00 3,01 3,02 3,03 3,04 3,05 3,06 3,07 3,08 3,09 3,10 3,11 3,12 Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Костяника каменистая // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение — Мн: Ураджай, 1975. — С. 68-69. — 200 с. — 130 000 экз.
  4. 4,0 4,1 Plants for a Future Plant Database: Rubus saxatilis (Stone Bramble). Праверана 18 кастрычніка 2012.
  5. Flora of North America, Rubus saxatilis Linnaeus, 1753. Stone bramble
  6. Flora of China, Rubus saxatilis Linnaeus, 1753. 石生悬钩子 shi sheng xuan gou zi
  7. Altervista Flora Italana, Rubus saxatilis L., у тым ліку фота і карты еўрапейскага арэалу
  8. 8,0 8,1 Stone bramble: Rubus saxatilis. NatureGate. Праверана 29 снежня 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]