Ляшчынава (возера)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ляшчынава
Морфаметрыя
Даўжыня 0,74 км
Шырыня 0,36 км
Плошча 0,19 км²
Аб’ём 0,0003 км³
Даўжыня берагавой лініі 1,85 км
Найбольшая глыбіня 2,5 м
Сярэдняя глыбіня 1,6 м
Басейн
Плошча вадазбору 0,61 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Ляшчынава (Беларусь)
Ляшчынава
Ляшчынава
Ляшчынава (Віцебская вобласць)
Ляшчынава
Ляшчынава
Map

Ляшчы́нава — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Крашанка (прыток Ушачы), за 22 км у напрамку на поўдзень ад Полацка, за 0,9 км на паўночны ўсход ад вёскі Зыкова, за 3 км на паўднёвы захад ад аграгарадка Гомель.

Плошча паверхні 0,19 км². Даўжыня 0,74 км, найбольшая шырыня 0,36 км, даўжыня берагавой лініі 1,85 км. Найбольшая глыбіня 2,5 м, сярэдняя 1,6 м. Аб'ём вады ў возеры 0,3 млн м³. Плошча вадазбору 0,61 км². Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны маюць вышыню 3—8 м. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 80 м. Берагавая лінія ў паўночнай частцы ўтварае 2 залівы і паўвостраў. Берагі нізкія, пясчаныя, на поўначы і паўночным усходзе сплавінныя, усходнія зліваюцца са схіламі катлавіны. Мелкаводдзе вузкае і пясчанае ўздоўж берагоў. Астатнюю частку дна возера высцілае сапрапель. Зарастае ўмерана. Расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 1,5 м.

У возера ўпадае адзін ручай і выцякае ручай у возера Саламірскае.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 178. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]