Саламірскае

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Саламірскае
Каардынаты: 55°17′34,8″ пн. ш. 28°41′24,96″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Вышыня над узроўнем мора 133,2 м
Даўжыня 1,4 км
Шырыня 0,44 км
Плошча 0,4 км²
Аб'ём 0,00068 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,01 км
Найбольшая глыбіня 2,9 м
Сярэдняя глыбіня 1,7 м
Салёнасць 0,14 ‰
Празрыстасць каля 1 м
Плошча вадазбору 5,5 км²
Упадаюць ручаі
Выцякаюць ручай
Саламірскае (Беларусь)
Саламірскае
Саламірскае
Саламірскае (Віцебская вобласць)
Саламірскае
Саламірскае

Саламі́рскаевозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Крашанка, за 20 км на поўдзень ад горада Полацк, каля вёскі Саламір'е.

Плошча паверхні возера 0,4 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,44 км. Даўжыня берагавой лініі 4,01 км. Найбольшая глыбіня 2,9 м, сярэдняя 1,7 м. Аб′ём вады 0,68 млн. м³. Плошча вадазбору 5,5 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй 3—6 метраў. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 10—300 м. Берагавая лінія звілістая, утварае 3 залівы. Берагі нізкія і забалочаныя, на паўночным захадзе, поўначы і ўсходзе — сплавінныя. Дно возера плоскае, у прыбярэжнай зоне да глыбіні 1—1,5 м пясчанае. На большых глыбінях дно выслана сапрапелем.
Возера эўтрофнае. Расліннасць пашырана да глыбіні 2 м. Прыбярэжная расліннасць займае палосу шырынёй 30—75 м. У Саламірскае ўпадае ручай з возера Ляшчынава, выцякае ручай у возера Зыкоўскае.

У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, акунь, плотка, краснапёрка, лінь і іншыя віды рыб.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 99. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
  • Рачэўскі А. М. Саламірскае возера // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]