Перайсці да зместу

Лідзія Аляксандраўна Ільіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Лідзія Аляксандраўна Ільіна
Дата нараджэння 14 (27) лютага 1915
Месца нараджэння
Дата смерці 1994
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка
Жанр графіка і ілюстрацыя
Вучоба
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Лідзія Аляксандраўна Ільіна (14 (27) лютага 1915, Міхайлаў[1]1994, Бішкек) — кіргізскі графік. Народная мастачка Кіргізіі (1963).

Вучылася ў Маскоўскім мастацкім інстытуце (1933—39). З 1939 года ў Кіргізіі. Удзельнічала ў афармленні Кіргізскага тэатра оперы і балета (1952—54).

У станковай графіцы галоўнае месца займае вобраз жанчыны. Сярод твораў: серыі «Слова пра кіргізскую жанчыну» (1958), «Моладзь Кіргізіі» (1966), «Мацярынства» (1967), «Мой сучаснік» (1977), асобныя аркушы «Ноч» (1954), «На Ісык-Кулі» (1956) і інш., якім уласцівы лірыка-эпічны лад. Аўтар ілюстрацый да кніг («Вершы і паэмы» А. С. Пушкіна, 1971) і інш., жывапісных твораў («Коні», 1940; «Апошняя бавоўна», 1946; «Восень», 1950).

Прэміі і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]
  • Сярэбраны медаль АМ СССР, 1959.
  • Дзяржаўная прэмія СССР, 1971.
  • Медаль на Міжнароднай выстаўцы мініяцюрнай графікі ў Чэхаславакіі, 1974.
  1. а б Ильина Лидия Александровна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.