Лідзія Аляксееўна Белазёрава
Лідзія Аляксееўна Белазёрава | |
---|---|
Род дзейнасці | кінаактрыса |
Дата нараджэння | 31 сакавіка 1945 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 лютага 2022 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
Лідзія Аляксееўна Белазёрава (укр.: Лідія Олексіївна Бєлозьорова; 31 сакавіка 1945, Херсон — 15 лютага 2022, Вінніца) — украінская актрыса тэатра і кіно, Народная артыстка Украіны (1993).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 31 сакавіка 1945 года ў Херсоне. Дзявочае прозвішча — Вакула.
У 1968 годзе скончыла Кіеўскі дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя І. Карпенкі-Карага. З 1964 года — актрыса Херсонскага музычна-драматычнага тэатра. У 1968—1969 гадах — актрыса Ровенскага абласнога украінскага драматычнага тэатра. У 1969—1972 гадах — актрыса Львоўскага ўкраінскага драматычнага тэатра імя М. Занькавецкай.
З 1972 года і да канца жыцця — актрыса Вінніцкага абласнога музычна-драматычнага тэатра імя М. Садоўскага. На сцэне Вінніцкага тэатра сыграла больш за 100 роляў.
Памерла 15 лютага 2022 года ў Вінніцы. Развітанне з актрысай адбылося 17 лютага на сцэне Вінніцкага тэатра імя М. Садоўскага.
Ролі ў кіно
[правіць | правіць зыходнік]- 1971 — Вясёлыя Жабакрычы (рэжысёр Віктар Іваноў) — Парася.
- 1972 — Зніклая грамата — жонка казака Васіля, Ведзьма, Імператрыца
- 1973 — Дзед левага крайняга — эпізод
- 1975 — Простыя клопаты (рэжысёр Ісак Шмарук) — Таісія
- 2005 — Вяртанне Мухтара-2 / Сабака.гі | 9 серыя — суседка Ігара
- 2007 — Вяртанне Мухтара-2 4 сезон / Кіназорка | 3 серыя — Анастасія Сяргееўна