Лімонны крэм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лімонны крэм

Лімонны крэм (лімонны курд) — распаўсюджаны ў Вялікабрытаніі і Паўночнай Амерыцы крэм, прыгатаваны з яек, лімонаў, цукру і  масла. Кансістэнцыя масы — крэмападобная, нагадвае пудынг. Асаблівы водар надае крэму цэдра.

У Англіі канца XIX—пачатку XX стагоддзяў крэм хатняга прыгатавання традыцыйна падаваўся да хлеба ці булачкі ў якасці альтэрнатывы джэму, а таксама выкарыстоўваўся як начынне для выпечкі[1].

Сучасныя варыянты крэму, у тым ліку прамысловага вырабу, па-ранейшаму шырока выкарыстоўваюцца для булачак, тостаў, кексаў або марожанага. З XIX стагоддзя ўлюбеным дэсертам у Вялікабрытаніі і ЗША з'яўляецца лімонны пірог з безэ[1].

Ад заварнога крэму з яек і малака адрозніваецца больш высокім утрыманнем соку і цэдры, і, такім чынам, больш моцным водарам.[2] Акрамя таго, лімонны крэм, які змяшчае масла, мае больш аднастайную і крэмавую структуру, чым заварны крэм, у якім звычайна выкарыстоўваецца не масла, а мука або крухмал. Лімонны крэм звычайна не ядуць як самастойную страву. Але калі падчас падрыхтоўкі крэму ў яго дадаць удвая менш масла, чым таго патрабуе рэцэпт, то лімонны курд можна будзе есці як самастойную страву.

Замест лімонаў могуць выкарыстоўвацца іншыя цытрусавыя, ягады і г. д.

Зноскі