Перайсці да зместу

Лімон (Коста-Рыка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Населены пункт
Лімон
10°00′08″ пн. ш. 83°05′03″ з. д.HGЯO
Краіна
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1854 і 10 жніўня 1992
Вышыня цэнтра 3 м
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 71 514 чал. (2022)[1]
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 70101
Паказаць/схаваць карты


Лімон (Коста-Рыка) (Коста-Рыка)
Лімон (Коста-Рыка)
Лімон (Коста-Рыка)


Мапа

Лімон, вядомы таксама як Пуэрта-Лімон, (ісп.: Puerto Limón) — горад на ўсходнім узбярэжжы Коста-Рыкі, у правінцыі Лімон. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнага кантона. Насельніцтва 105000 жыхароў (2005). Плошча 1765,79 км² Да горада належыць невялікі востраў Увіта ў Карыбскім моры, за некалькі кіламетраў ад берага. Размяшчае двума тэрміналамі порта — Лімон і Маін. Дзейнічае міжнародны аэрапорт (ісп.: Aeropuerto Internacional Pablo Zidar).

У 1871 годзе пачынаецца праца па будаўніцтве чыгункі якая злучае Сан-Хасэ з портам Лімон (Пуэрта-Лімон), каб палягчаць экспарт у Еўропу коста-рыканскай кавы. Для выканання работ былі прыцягнутыя імігранты з вострава Ямайка, у асноўным афрыканскага паходжання. Імігранты прынеслі з сабой мову, культуру, рэлігію і кухню. Пасля гэтыя фактары прадвызначылі значную спецыфічнасць насельніцтва Лімона ад усёй астатняй Коста-Рыкі. Будаўніцтва чыгункі скончылася ў 1890 годзе, і ўжо на наступны год указам 61 ад 25 ліпеня 1892 года быў утвораны Муніцыпалітэт Лімон.

З 1949 года, у горадзе штогод праводзіцца карнавал, які пачынаецца 12 кастрычніка і доўжыцца тыдзень. Свята прысвечана адкрыццю Хрыстафорам Калумбам берага Лімона 12 кастрычніка 1502 года падчас свайго апошняга, чацвёртага падарожжа.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 2022 Costa Rican census
  • (ісп.)