Ліндсей Хардынг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ліндсей Хардынг
Harding 07.31.07.jpg
Ліндсей Хардынг у жніўні 2007 г.
«Фінікс Меркуры» — № 11
Пазіцыя: Абаронца
Рост: 173 см
Вага: 63 кг
Грамадзянства: Сцяг ЗША ЗША, Сцяг Беларусі Беларусь
Дата нараджэння: 12 чэрвеня 1984(1984-06-12) (35 гадоў)
Месца нараджэння: Мабіл, штат Алабама, ЗША
Школа: Сай-Фэйр
Каледж: Дзьюк
Драфт ВНБА: 1, 2007, Фінікс Меркуры
Каманды
Асабістыя ўзнагароды і дасягненні

Ліндсей Марсі Хардынг (англ.: Lindsey Marcie Harding; 12 чэрвеня 1984, Мабіл, ЗША) — прафесійная амерыканская і беларуская баскетбалістка, трэнер. Выступала за каманды жаночай нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі, а таксама зборную Беларусі па баскетболе.

Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]

Ліндсей Хардынг нарадзілася 12 чэрвеня 1984 года ў горадзе Мабіл (штат Алабама), а вырасла ўжо ў горадзе Х’юстан (штат Тэхас), вучылася ж у яго прыгарадзе Сайпрэс у сярэдняй школе Сай-Фэйр, у якой гуляла за мясцовую баскетбольную каманду. Бацькі — Майкл Хардынг і Ліліян Эндрус, ёсць малодшыя брат Майкл і сястра Морган[1].

Спартыўная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Ліндсей Хардынг выступала за «Мінесоту», «Вашынгтон», «Атланту», «Лос-Анджэлес», «Нью-Ёрк» і «Фінікс» у жаночай нацыянальнай баскетбольнай асацыяцыі {WNBA). У 270 гульнях WNBA за кар’еру Хардынг набірала ў сярэднім 9,8 ачкоў, рабіла 4,0 перадачы і 2,9 падбораў[2].

У 2015 годзе Ліндсей Хардынг запрасілі гуляць у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі, у якой быў дэфіцыт разыгрываючых абаронцаў(руск.) бел.[3]. У хуткім часе пасля атрымання беларускага пашпарта яна была ўключана ў заяўку новай каманды на чэмпіянат Еўропы ў Венгрыі і Румыніі, якой дапамагла завяршыць турнір на выніковым чацвёртым месцы[4].

Трэнерская кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2018 года распачала трэнерскую кар’еру. У 2019 годзе Ліндсей Хардынг стала памочнікам галоўнага трэнера каманды NBA «Сакрамента Кінгз»[5].

Зноскі

  1. Lindsey Harding Bios (англ.) . usab.com. USA Women’s National Team. Праверана 8 чэрвеня 2016.
  2. pressball.by
  3. Belarus hope Harding helps team reach Olympics (англ.) . fiba.com. International Basketball Federation. Праверана 1 чэрвеня 2016.
  4. Spain Beat Belarus To Bronze Medal (англ.) . eurobasketwomen2015.com. FIBA Europe. Праверана 1 чэрвеня 2016.
  5. pressball.by

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]