Марына Сяргееўна Івашчанка
| Нарадзілася |
8 лістапада 1993[1] (32 гады) |
|||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Грамадзянства | ||||||||||||||||||||||
| Рост | 190 см або 1,9 м | |||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | цэнтравы, цяжкі форвард | |||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Марына Сяргееўна Івашчанка (нар. 8 лістапада 1993, Рэчыца, Гомельская вобласць, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Цяжкі форвард / цэнтравая. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Выступала за зборную Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванка рэчыцкай СДзЮШАР № 1[2]. Першы трэнер — Аляксандр Мікалаевіч Верхатураў[3]. Навучалася ў Мінску ў Рэспубліканскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча і Алены Баляславаўны Іваноўскай[4].
У 2015 годзе прыядналася да мінскага клуба «Цмокі-Мінск», дзе за год правяла 29 матчаў у нацыянальным першынстве. У верасні 2016 года яна пакінула «цмокаў» і перайшла ў польскі клуб «Энергія-Торунь»[5].
Выступала за зборныя U-16 (2009), U-18 (2010—2011) і U-20 (2010—2013). У 2015 годзе дэбютавала за зборную Беларусі[6]. У складзе жаночай зборнай Беларусі па баскетболе 3х3 стала бронзавай прызёркай Еўрапейскіх гульняў-2019 у Мінску[7].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]- 2008—2010 — РДВАР (Мінск)
- 2010—2014 — Гарызонт (Мінск)
- 2014—2015 — Вега 1/Ліепая (Ліепая, Латвія)
- 2015—2016 — Цмокі-Мінск
- 2016—2017 — Энергія-Торунь (Торунь, Польшча)
- 2017—2018 — Ліепаяс Папіріс/ЛССС (Ліепая, Латвія)
- 2018—2019 — СБК Ліепая/ЛССС (Ліепая, Латвія)
- 2019—2020 — Адана Баскет (Адана, Турцыя)
- 2020—2021 — БДУ-Цмокі (Мінск)
- 2021—2023 — Хеліос (Ветроз, Швейцарыя)
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіёнка Беларусі (2): 2010/2011, 2011/2012.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2013/2014, 2015/2016.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Латвіі (1): 2017/2018.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2012/2013.
Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2011, 2012, 2013.
Сярэбраны прызёр Балтыйскай лігі (4): 2011/2012, 2012/2013, 2013/2014, 2015/2016.
Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (1): 2010/2011.
Зноскі
- 1 2 Maryna Ivashchanka // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- ↑ ГУ «РЕЧИЦКАЯ СДЮШОР № 1»
- ↑ Заключительный турнир заслуженного речицкого тренера(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 лютага 2024. Праверана 4 жніўня 2025.
- ↑ СПИСОЧНЫЙ СОСТАВ национальной и сборной команд РБ по баскетболу (женщины) на 2018 год. Национальная команда (основной состав)
- ↑ Марина Иващенко переходит в польский «Энергия-Торунь»
- ↑ Марина Иващенко(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2023. Праверана 14 ліпеня 2023.
- ↑ ЕВРОПЕЙСКИЕ ИГРЫ. В МИНСПОРТА СОСТОЯЛОСЬ ЧЕСТВОВАНИЕ ИГРОКОВ И ТРЕНЕРОВ СБОРНЫХ БЕЛАРУСИ ПО БАСКЕТБОЛУ 3Х3
- Нарадзіліся 8 лістапада
- Нарадзіліся ў 1993 годзе
- Нарадзіліся ў Рэчыцы
- Ігракі ЖБК РДВАР
- Ігракі ЖБК «Металург» Ліепая
- Ігракі ЖБК «Цмокі-Мінск»
- Ігракі «Катажынак» Торунь
- Ігракі ЖБК «БДУ-Цмокі» Мінск
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Баскетбалісты паводле алфавіта
- Баскетбалісткі Беларусі
- Ігракі жаночай зборнай Беларусі па баскетболе